ЗНОСКА Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 501 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗНОСКА Ян

(1772—1833)

 

Філосаф,   палітэканом,   выкладчык, перакладчык. Нарадзіўся на Гродзеншчыне.   Вучыўся   ў   Галоўнай   школе Вялікага квдства Літоўскага (Віленскі універсітэт),      у      Т.Гусаржэўскага, М.Вольскага,   Ж.Жылібера,    І.Страйноўскага,  слухаў  лекцыі  Г.Форстэра. Пасля   сканчэння   універсітэта   быў ад'юнктам філасофіі, потым выкладчыкам палітэканоміі, з 1810 прафесар i загадчык кафедры. 3. — адзін з першых, хто ў пач. 19 ст. выкладаў філасофію, якая адрадзілася ў Віленскім універсітэце пасля адмены гэтага прадмета ў Галоўнай школе. У духу часу 3. аддаваў   перавагу   філасофіі    французскіх асветнікаў, найперш Э.Б.Кандзільяку,   «Логіка»   якога  была  падручнікам у школах. Верагодна, ужо тады ён марыў пра поўны пераклад гэта­га твора Кандзільяка. Справа ў тым, што ў Кандзільяка ёсць 2 блізкія адзін да аднаго творы «Мастацтва аргументацыі» i «Логіка»; першы болын акадэмічны   (перакладзены  на  польскую мову Гусаржэўскім), другі — бліжэй да выкладання предмета логікі, яго i пераклаў 3. Пераклад, відаць, зроблены  па заданні  Адукацыйнай камісіі для публічных школ. У прадмове 3. пісаў, што гэты твор паказвае найбольш просты шлях пошуку ісціны i навучання ісціне, «пераклад яго... ёсць разам з тым даніна таму дастойнаму захаплення аўтару, якога справядліва лічаць адным з выдатнейшых філосафаў 18 ст...». Далей 3. сцвярджае, што амаль усе творы Кандзільяка ў Францы i сталі падручнікамі i што гэта кніга ўбачыла свет дзякуючы намаганням «славутых мужоў, якія клапоцяцца пра  пашырэнне  сярод народа грунтоўнай асветы». Пра цяжкасці перакладу «Логікі» на польскую мову 3. гаварыў наступнае: «Чым больш я пра ўсё гэта думаю, тым мацней адчуваю, што ўзяў на сябе працу, якая не адпавядае маім сілам, i павінен тут прызнацца, што жаданне быць карысным мясцовай моладзі, якая прысвяціла ся­бе  служэнню  грамадству,  перамагло перакананне ва ўласнай бяздарнасці i асабістыя цяжкасці, з якімі трэба было змагацца, асабліва пры недахопе народнага Слоўніка». Заўвагі 3. да гэтага твора сведчаць аб яго прыхільнасці да філасофіі Асветніцтва. Так, разглядаю­чы тэорыю ісціны, ён падтрымлівае канцэпцыю Кандзільяка i інш. фран­цузах асветнікаў i лічыць, што яны бліжэй да ісціны, чым Дэкарт i Мальбранш. У іншых заўвагах 3. паказаў сваё разумение сувязі матэматычных дасягненняў Лангранжа i Эйлара ў ix адносінах да аналітычнага спосабу мыслення. Цікавая i яго заўвага пра ўспрыняцце філасофіі Кандзільяка ў мясцовай філасофскай думцы: «Сапраўды філасофскія думкі, выказаныя аўтарам у гэтым раздзеле, як i тыя, што аўтар выказаў у першай частцы, сведчаць пра маральнасць людскіх спраў, выкарыстаны ў польскай літаратуры з усёй паўнатой i для шчасця народа выкладзены дакладна, вычарпальна i грунтоўна ў творы пад назвай «Навука натуральнага права» Страйноўскага, былога прафесара i рэктара Галоўнай школы Віленскай, i ў многіх публічных дысертацыях таго ж аўтара».

Творчая эвалюцыя 3. ішла ад філасофіі да палітычнай эканоміі. У 1808 па рэкамендацыі Я.Снядэцкага 3. камандзіраваны за мяжу, каб грунтоўна вывучыць палітычную эканомію, бо ва універсітэце меркавалі стварыць адпаведную кафедру. Пры яе стварэнні ў 1810 былі ўлічаны парады выдатнага швейцарскага вучонага, заснавальніка эканамічнага рамантызму С. дэ Сісмандзі (1773—1842). Кафедру ўзначаліў Ш.Малеўскі, а 3. праводзіў галоўную працу па распрацоўцы курса, у якім ён аддаваў перавагу ліберальным эканамічным ідэям А.Сміта. У 1811 гэ­ты курс пад назвай «Навука эканоміі палітычнай» быў выдадзены ў Вільні як падручнік па палітычнай эканоміі. Пазней 3. надрукаваў «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю i сістэмы» (1816). У гэтых працах 3. знаёміў чытача з ідэямі свабоднай канкурэнцыі, прынцыпамі асабістага прадпрымальніцтва i ініцыятывы. Але ў некаторых пытаннях (напр., нацыянальнага. багацця, розных тыпаў працы i інш.) ён ставіўся крытычна да Сміта, кіруючыся тэндэнцыйным каментарыем прафесара Гётынгенскага універсітэта Сарторыуса. У 1810—24 3. загадваў кафедрай палітычнай эканоміі. У 1827 ён выбраны дэканам факультэта. Значная заслуга 3. i ў падрыхтоўцы да друку перакладу Статута Літоўскага 1588 г. на рускую мову. 3 1822 ён уз­начальваў камітэт падрыхтоўкі аўтэнтычнага тэксту i перекладу статута на рускую мову.

Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Ми., 1971. С. 134—135; Шалькевич В.Ф. Общественнополитические мысли Бело­руссии в первой половине XIX века. Мн., 1993. С. 13—14. Ryszard W. Woіoszynski Polskorosyjskie zwi№zkim naukach spoіeznych 1801—1830. Warszawa 1974. S. 423; Polska mysi filozoficzna: Oњwiecenie. Romantyzm: Wybrane teksty z historii filozofii. Warszawa, 1964. S. 25; Polska myњl filozoficzna i spoіeczna. Warszawa. 1973. S. 599; Filozofia w Polsce: Sіownik pisanzy. Wrocіaw etc, 1791. S. 451; Чепене К., Петраускене И. Издания типографии Вильнюсской академии 1576—1805: Библиогр. Вильнюс, 1979. С. 491; История Виль­нюсского университета (1579—1979). Виль­нюс, 1979. С. 79. Э.К.Дарашэвіч.