ЗДАНОВІЧ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 644 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗДАНОВІЧ Аляксандр

(1808—68)

Педагог, пісьменнік. Нарадзіўся ў Ігуменскім пав. (цяпер Чэрвеньскі рн, Мінская вобл.) у сям'і збяднелага шляхціца. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ігуменскай павятовай базыльянскай школе (1825). На працягу 2 гадоў быў прыватным настаўнікам, а зарабіўшы крыху грошай, паступіў у Віленскі універсітэт, які скончыў са ступенню кандыдата навук (1831). 3 1834 на працягу 15 гадоў выкладаў лацінскую мову i літаратуру ў старэйшых класах Віленскага шляхецкага інстытута, а пасля ўзначальваў кафед­ру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863. Адначасова некалькі гадоў працаваў у рэдакцыі газеты «Виленский вестник» памочнікам рэдактара А.Адынца, прымаў удзел у стварэнні слоўніка польскай мовы Аргельбранда, чытаў лекцыі ў жаночых пансіёнах Вільні, у прыватных дамах, выкладаў расійскую гісторыю ў Віленскай каталіцкай семінарыі. Добра ведаў некалькі моў. 3 1863 займаўся літаратурнай дзейнасцю, якую спыніла смерць адзінага сына (за ўдзел у паўстанні ён быў пакараны смерцю праз павешанне ў Віленскай турме Лукішкі). Гэта падзея вельмі ўразіла 3., па уплывала на яго маральны i фізічны стан i прывяла да заўчаснай смерці. На працягу шматгадовай асветніцкай дзейнасці 3. назапасіў багаты вопыт выкладання розных прадметаў, вынікам чаго з'явіўся шэраг складзеных ім дапаможнікаў, у т.л. «Слоўнічак французскай мовы з кароткай інфармацыяй па вымаўленні i размове» (1832), «Французская граматыка для дзяцей» (1830, 1839, 1844), «Этнаграфічная табліца паводле метаду Язвінскага» (1845), «Агульная гісторыя для школьнай моладзі» (1861) i інш. Многія працы 3. засталіся ў рукапісах, але яго жонка незадоўга да сваёй смерці прадала архіў i месца знаходжання яго невядома.