ЗАРЭМБА-КАЛІНОЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 509 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАРЭМБА-КАЛІНОЎСКІ

Феліцыян Марцін (4.3.1794 — ?)

 

Філосаф. Нарадзіўся на Навагрудчыне. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў дзядзькі. Скончыўшы Дэрпцкую (Тартускую) гімназію (1813), паступіў у Дэрпцкі універсітэт i ў 1816 атрымаў ступень доктара філасофіі за дысертацыю «Разважанне аб цэхах рамесных у адносінах палітычных, i ў. асаблівасці палітыкаэканамічных, з далучэннем патрэбных гістарычных паведамленняў» (выдадзена ў 1817 у Літве). Пасля заканчэння універсітэта накіраваны на службу ў Дзяржаўную камісію замежных спраў. Аднак пад уплывам кніг містычнага кірунку, асабліва пад уражаннем жыццеапісання ЮнтШцілінга, адчуў цягу да духоўнага подзвігу. У 1818 ён паехаў за мяжу i ўступіў у члены Базельскай евангельскай місіі. Адтуль накіраваны ў Астрахань, каб прапаведаваць хрысціянства сярод магаметан, потым перабраўся ў Шушу (Азербайджан), дзе місія купіла дом, арганізавала друкарню i выдавала кнігі духоўнага зместу. У 1830я гады дзейнасць Базель­скай місіі ў Шушы спынена i З.К. пасяліўся i прапаведаваў у Тыфлісе (Тбілісі). Яго пропаведзі вызначаліся арыгінальнасцю, пераканаўчасцю, до­бра ўспрымаліся слухачамі. Сучаснікі характарызуюць яго як стараннага служыцеля Богу i блізкім, які не ведаў раскошы, быў вельмі патрабавальны да сябе. У чаканні новага прызначэння з Базеля ён быў гатовы ісці хоць на край свету, абы служыць Богу паводле дадзенага абяцання. У 1856 наведаў радзіму, потым жыў у Рэвелі (Таліне), дзе выдаў сваю аўтабіяграфію «Маладыя гады».

 

Тв.: Wie Gott mich fuhrt, so will ich gehen. Reval, 1857.