ЗАРЭМБА Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 504 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАРЭМБА Мікалай

Іванавіч (1821—1879)

 

Музычны педагог i тэарэтык. Паходзіў з дваран Віцебскай губ. Займаўся музыкай з дзяцінства. Працягваў музычныя заняткі i ў час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце. Напісаная ім сімфонія была з поспехам выканана студэнцкім аркестрам. Пасля заканчэння універсітэта 3. паступіў на цывільную службу, але ў хуткім часе выйшаў у адстаўку, прадаў свой маёнтак, каб на атрыманыя грошы паехаць за мяжу для грунтоўнага вывучэння музыкі. Займйўся ў вядомага еўрапейскага тэарэтыка музыкі Маркса. Вярнуўшыся ў Пецярбург у 1854, прыняў на сябе кіраўніцтва харавым таварыствам пры лютэранскай Петрапаўлаўскай царкве. У 1859 па запрашэнні А.Рубінштэйна пачаў чытаць лекцыі ў класах пры Імператарскім рускім музычным таварыстве, а пасля пераўтварэння гэтых класаў у 1862 у кансерваторыю прызначаны ў ёй прафесарам тэорыі му­зыке 3. вылучаўся як выдатны педагог i добры чалавек. Разам з Рубінштэйнам імкнуўся ўзняць Пецярбургскую кансерваторыю да ўзроўню лепшых заходнееўрапейскіх кансерваторый. Калі ў 1867 Рубінштэйн адмовіўся ад кіраўніцтва кансерваторыяй, 3. стаў яе дырэктарам i, не пакідаючы педагагічнай дзейнасці, заставаўся на гэтай пасадзе да 1873. Сярод вучняў 3. быў П.І.Чайкоўскі.