ЗАРАНКА Сяргей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 614 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАРАНКА Сяргей

Канстанцінавіч

[24.9(6.10). 1818 — 20.12.1870]

 

Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в. Ляды Дубровенскага рна. У сярэдзіне 1830х гадоў вучыўся ў А.Венецыянава, скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1834). 3 1843 акадэмік. 3 1856 прафесар Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры i дойлідства. Лепшыя яго жывапісныя творы адметныя дакладнасцю i матэрыяльнасцю пісьма. Аўтар партрэтаў мастака А.Венецыянава (1830я гады), спевака В.Пятрова (1840), скульптарамедальера Ф.Талстога (1850), групавых i сямейных партрэтаў. Сярод .групавых партрэтаў вылучаецца «Выгляд залы вучылішча правазнаўства з групамі настаўнікаў i выхаванцаў» (1841), з інтэр'ерных карцін — «Унутраны вы­гляд Марскога Нікольскага сабора» (1843). Як педагог ён распрацаваў сістэму выкладання, пабудаваную пераважна на вывучэнні натуры, дакладнасці ў перадачы бачнага свету. Адыграў вялікую ролю ў выхаванні цэлага пакалення мастакоўрэалістаў. Сярод яго вучняў вядомыя рускія мастакі В.Р.Пяроў, У.Я.Макоўскі i інш.

 

Ліш.: Смирнов Г. С.К.Зарянко, 1818—1870. М., 1951; Алексеева Т. Художники школы Венецианова. М, 1958.