ЗАН Тамаш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 489 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАН Тамаш

(21.12.1796 — 19.7.1855)

 

Паэт рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык прыроды. Нарадзіўся ў в. Мясота Навагрудскага пав. Мінскай губ. ў беларускай шляхецкай сям'і па прозвішчы Зань. Дзяцінства яго прайшло ў Вязыні, куды ўладкаваўся аканомам яго бацька Кароль пасля ўдзелу ў паўстанні пад

 

 

кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У 1807 пас­тушу у Мінскую гімназію, пасля хва­робы працягваў вучобу ў павятовай школе ў г. Маладзечна. У 1815 пас­тушу на фізікаматэматычны факультэт Віленскага універсітэта i адначасова займаўся на літаратурным факультэце. Чалавек надзвычайнай сілы волі i душэўнай чысціні, 3. карыстаўся вялікай павагай сярод студэнтаў i выкладчыкаў, быў кумірам моладзі. Га­ло ўнай мэтай свайго жыцця лічыў падрыхтоўку моладзі да рашучай бітвы з царскім самаўладдзем за вызваленне роднай Беларусі ад дэспатызму. У 1815—20 у час вучобы арганізоўваў тайныя i легальныя гурткі моладзі, стаў кіраўніком патрыятычнага i дэмакратычнага руху, арганізатарам ра­дикальных згуртаванняў моладзі ў Вільні. Разам з А.Міцкевічам i Ю.Яжоўскім быў ініцыятарам стварэння таварыства філаматаў, якое стала ядром іншых прагрэсіўных арганізацый, таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці), кіраваў больш шырокім i разгалінаваным згуртаваннем моладзі — таварыствам «прамяністых». Я.Чачот прысвяціў яму верш «У дзень урачыстасці ў гонар Тамаша Зана 29 мая 1821 года», дзе ёсць радкі: «О, брацці! Нам заутра шчаслівае ззяе! Яго перад намі Тамаш расчыняе!». Захаваліся дакументы аб выдачы 3.  дыплома  магістэрскай  ступені  па філасофіі, які ён не паспеў атрымаць зза арышту.

У 1823 пасля арышту на працэсе 3. праявіў мужнасць i высакароднасць: каб выратаваць сваіх сяброў па арганізацыі, усю віну за яе дзейнасць узяў на сябе. Пра гэта расказаў А.Міцкевіч у паэме «Дзяды», дзе намаляваў вобраз 3.

У 1824 высланы ў Арэнбург, там прабыў 13 гадоў. У час ссылкі аб'ездзіў Урал, Прыўралле, Тургайскі стэп, займаўся даследаваннем нетраў, флоры i фауны. Знайшоў каля Самары нафту, каля Троіцкай крэпасці — мед­ную руду, у Зауральскім стэпе — багатыя паклады золата. Стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу. У 1837 3. дазволена пераехаць у Пецярбург, дзе працаваў бібліятэкарам у Горным інстытуце, a ў 1841 вярнуцца на радзіму, дзе ён набыў маёнтак Кахачын каля Оршы i займаўся літаратурнай дзейнасцю.

3. — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, якая спалучае ў сабе рысы асветніцтва i рамантызму. Адыграў значную ролю ў развіцці новага літаратурнага кірунку — рэвалюцыйнага рамантызму. Пісаў на польскай мове, але яго творчасць грунтавалася на родных крыніцах, гісторыі беларускага народа. Адзін з першых звярнуў увагу на народную паэзію, вусную творчасць як на крыніцу абнаўлення i ўзбагачэння літаратуры. 3. апяваў прыгажосць роднай Беларусі, уваскрашаў гісторыю беларускага на­рода. У камедыі «Грэцкія піражкі» (1817) выкарыстаў беларускі фальклор, у паэме «Табакерка» (1818) апісаў беларускае вяселле, свята Купалле, звычаі i абрады беларусаў. Ім Haniсаны балады i паэмы «Цыганка», «Свіцязьвозера», «Твардоўскі», «Бекіш», лірычныя вершы. Сваёй творчасцю звярнуў увагу на багацце беларускага фальклору, гістарычную пераемнасць i прыгажосць мовы беларусаў. 3. аказаў значны ўплыў на паэтычную творчасць А.Міцкевіча, сябраваў з Я.Чачотам, А.Ааынцом i інш. пісьменнікамі.

 

Тв.: Triolety i wiersze milosne. Warszawa, 1922; Z wygnania. Wilno, 1929.

Л im.: Грицкевич В.П. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 92— 131; Калинкович Н. «Дело №26 // Неман. 1990. №4; Цвірка К. Дарогамі Т.Зана // Полымя. 1992. №5—6.  Т.І.Доўнар.