ЗАМЫСЛОЎСКІ Ягор

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 477 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАМЫСЛОЎСКІ Ягор

Ягоравіч [6(18).6.1842— 9(21).5.1896]

 

Гісторык, археограф, педагог. Нарадзіўся ў Гродне ў сям'і чыноўніка. У 1862 скончыў гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. 3 18Б4 выкладаў у Паўлаўскім жаночым інстытуце, Аляксандраўскім ліцэі i іншых навучальных установах. 3 1869 выкладчык Гісторыкафілалагічнага інстытута, a ў 1871 пасля абароны дысертацыі на ступень магістра рускай гісторыі штатны дацэнт у Пецярбургскім універсітэце. У 1878 чытаў курс гістарычнай геаграфіі ў Археалагічным інстытуце. 3 1884 пасля абароны доктарскай дысертацыі на тэму «Герберштэйн i яго гістарычнагеаграфічныя звесткі пра Расію» зацверджаны ардынарным прафесарам Пе­цярбургскага універсітэта, у якім чытаў лекцыі па гісторыі Расіі 17 ст., помніках старажытнага рускага права, гістарыяграфіі i гістарычнай геаграфіі. У 1880—89 выкладаў рускую i ўсеагульную гісторыю для будучага цара Мікалая II. 3 1888 — членкарэспандэнт Акадэміі навук. У 1890 пакінуў службу ва універсітэце зза хваробы. Апрача дысертацый напісаў шэраг прац: «Летапіс заняткаў Археаграфічнай камісіі» (т. 5—7. 1871, 1875, 1877), «Апісанне Літвы, Самагіціі, Русі i Масковіі Себасцьяна Мюнстэра ў XVI ст.» (1880), «Зносіны Расіі з Польшчай у цараванні Фёдара Аляксеевіча» (1887), «Пра зносіны з Захадам пры Іване Грозным» (1889) i інш. Склаў «Гісторыю расійскіх ордэнаў» (выйшла ў 1899), а таксама тэхнічны слоўнік для карыстання дакументамі часоў царавання Пятра I i вучэбны атлас па рускай гісторыі (апошні некалькі разоў перавыдаваўся). 3. — адзін з першых рускіх гісторыкаў, які выказаў думку, што пачатак рубяжа Новага ча­су для гісторыі Расіі прыпадае на Смутны час. Пазней ён аднёс тэты ру­беж да першай трэці 16 ст. У працы «Герберштэйн...» крытычна аналізаваў звесткі Герберштэйна i яго папярэднікаў пра Усходнюю Еўропу. Упершыню адзначыў ролю рускага народа ў геаграфічных адкрыццях сярэднявечча. Ён лічыў, што каланізацыя, рост i фарміраванне дзяржаўных органаў у пэўнай ступені залежалі ад прыродных i геаграфічных умоў, што на працэс феадальнай раздробленасці ўплывалі этнічныя адрозненні. У класавых рухах 17 ст. ўлічваў нацыянальны фактар. Падрабязна даследаваў рускапольскія адносіны ў 1й палове 17 ст., сувязі Расіі з Англіяй, Даніяй i Швецыяй у 16—17 ст. i прыйшоў да высновы, што ўдзел Расіі ў справах Цэнтральнай Еўропы прасочваецца ўжо з сярэдзіны 16 ст. Сцвярджаў, што 1670—80я гады, якія прыпадалі на га­ды праўлення цара Фёдара Аляксеевіча, не былі застойным часам у асвецё i культуры Расіі.