ЗАЛЕСКІ Браніслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 511 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАЛЕСКІ Браніслаў

Францавіч (псеўд. Л i т в i н ; 1819 — 2.1.1880)

 

Польскі i беларускі мастак, пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Рачкавічы Слуцкага рна.  У час вучобы  ў Дэрпцкім

універсітэце (1840я гады) удзельнічаў у нелегальных студэнцкіх гуртках. У 1846 арыштаваны, у 1847 сасланы ў Арэнбург, потым у Хіву, Туркестан. У ссылцы пасябраваў з Т.Р.Шаўчэнкам, перапісваўся з ім у 1853—59. Разам з ім удзельнічаў як рысавальшчык у экспедыцыях па Аральскім краі i ў го­ры Каратау. У 1856 вярнуўся ў Рач­кавічы, дзе стварыў шэраг пейзажаў. Жыў у в. Дарава каля Баранавіч, у Мінску, пад Гроднам (1857—59). У пач. 1860х гадоў эмігрыраваў за мяжу. Жыў у Дрэздэне, Рыме (стварыў афорты «Калізей у Рыме», 1864, «Від СанМало»), з 1862(?) у Парыжы. Памагаў паўстанцам 1863—64 у закупцы зброі. Сакратар Гісторыкалітаратурнага таварыства i рэдактар яго штогоднікаў (з 1866), выпусціў ілюстраванае (22 афорты) выданне «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (1865), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (1866), а таксама ўспаміны пра сучаснікаў. Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «3 жыцця літвінкі» (пра мастачку А.Скірмунт, 1876) i інш. Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—64 («Серакоўскі ў турме», 1863, i інш.), пейзажаў, у т.л. «Паток у Ціролі». Сябраваў з Ц.Норвідам, быў адрасатам яго паэтычнага ліста «Да Браніслава 3.». Перапісваўся з А.І.Герцэнам. Членкарэспандэнт АН у Кракаве (1873).

 

Тв.: У кн.: Т.Г.Шевченко в воспоминани­ях современников. М., 1962. С. 237—241.

Лит.: Александров! ч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 173—181.

Л.Н.Дробаў.