ЗАВІТНЕВІЧ Уладзімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 493 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАВІТНЕВІЧ Уладзімір

Зянонавіч (14.4.1853 — сакавік 1927)

 

Беларускі археолаг і гісторык. Нарадзіўся ў в. Ліцвяны (цяпер Уздзенскі рн). Скончыўшы Пецярбургскую духоўную акадэмію (1879), працаваў настаўнікам у Варшаўскім духоўным вучылішчы, з 1894 дацэнт на кафедры грамадзянскай гісторыі Кіеўскай духоўнай акадэміі, прафесар (1904). Вывучаў старажытнарускую гісторыю. У сваіх працах распрацоўваў пытанні гісторыі рускай народнасці, аналізаваў традыцыі рускіх славянафілаў, раскрываў карані патрыятызму і інш. Вялікае значэнне надаваў асвятленню барацьбы славянафілаў супраць каталіцкай экспансіі і яе наступлення на самабытную рускую культуру. Аўтар прац «Уладзімір Святы як палітычны дзеяч», «Святаслаў Ігаравіч i гістарычнае значэнне яго волатаўскіх подзвігаў» (абедзве 1888), «Значэнне першых славянафілаў у справе ўсведамлення ідэй народнасці i самабытнасці» (1891), «Пытанне аб народнасці ў яго навуковай пастаноўцы» (1912) i інш. 3. займаўся i археалогіяй. Ен асноўны даследчык археалагічных помнікаў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці курганных старажытнасцей дрыгавічоў. Правёў археалагічныя экспедыцыі ў басейнах Прыпяці, Дняпра, Бярэзіны, вярхоўяў Нёмана. Даследаваў каля 700 курганоў дрыгавічоў у 82 могільніках, найбольш у Мазырскім, Рэчыцкім i Бабруйскім пав. Характэрным для дрыгавічоў лічыў пахавальны абрад труцапалажэння на гарызонце, a выяўленыя ў падкурганных ямах пахаванні адносіў да драўлян i палян, якія перасяліліся на землі дрыгавічоў. Вызначыў межы рассялення дрыгавічоў, ix этнавызначальныя прыкметы. Зрабіў першую спробу гістарычнай інтэрпрэтацыі археалагічнага матэрыялу, сабранага пры раскопках дрыгавічоўскіх курганоў. Вывады 3. выкарыстоўвалі ў сваіх працах А.С.Грушэўскі, Я.Ф. Карскі, А.А.Спіцын i інш. Памёр i пахаваны 3. у Кіеве.

 

Тв.: Из археологической экскурсии в Припятское Полесье. Киев, 1890; Вторая археологическая экскурсия в Припятское Полесье. Киев, 1891; Формы погребального обряда в могильных курганах Минской гу­бернии // Тр. IX археологического съезда в Вильне. М., 1895. Т. 1.