ЗАВАДСКІЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 496 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАВАДСКІЯ

Сямейная дынастыя выдаўцоў i друкароў 19 — 1 пал. 20 ст.

Юзаф (7 або 15.3.1781—17.2.1838), заснавальнік выдавецкай справы. Паходзіў з Полыпчы. У 1803 пераехаў у Вільню. Пэўны час працаваў у кнігарні Я.Ф.Біча. У 1805 заснаваў тут невялікую ўласную друкарню. Па дамоўленасці з адміністрацыяй Віленскага універсітэта ў жніўні 1805 набыў тытул друкара універсітэта i атрымаў субсідыю на ўдасканаленне друкарні. Ён забяспечыў друкарню найноўшым на той час замежным абсталяваннем, у т.л. шрыфтамі розных моў: польскай, рускай, грэчаскай, арабскай, яўрэйскай. У 1807 арганізаваў пры друкарні стэрэатыпнае аддзяленне. У 1808 адкрыў філіял універсітэцкай друкарні ў Гродне, т. зв. «Новую друкарню». Папера на друкарскія патрэбы друкарняў завозілася галоўным чынам з Расіі, а часткова з мясцовых паперняў Свіслачы, Слоніма, Супрасля. У друкарнях 3. выдаваліся школьныя падручнікі, ка­лендари, малітоўнікі, а таксама навуковыя універсітэцкія выданні. У 1816 3. набыў універсітэцкую друкарню ва ўласнасць i перавёз яе абсталяванне i кнігарню з універсітэцкіх будынкаў у сваё памяшканне на вул. Замкавай. Але абавязкі універсітэцкага друкара ён выконваў да 1826, кнігара — да 1828. У 1810 Юзаф адкрыў таксама філіял у Варшаве. Віленская кнігарня 3., у якой было больш за 20 тыс. кніг, лічылася адной з лепшых у краі. Яна забяспечвалася новай i антыкварнай літаратурай з Варшавы, Вены, Лейпцыга, Парыжа, Лондана, Масквы, Пецярбурга i інш. Для лепшага забеспячэння кнігарні i задавальнення попыту чытачоў 3. дамагаўся ад кіраўніцтва універсітэта выдання новых кніг i перакладаў, дапаможнікаў для прафесуры, студэнтаў i вучняў, арганізоўваў пункты па продажы кніг пры школах, выдаваў каталогі літаратуры. У яго друкарні выдаваліся творы І.Лялевеля, А.Бекю, Г.Градэка, В.Страйноўскага, А.Міцкевіча, Красіцкага, Заблоцкага, Трамбіцкага, пераклады з Дж.Байрана, Ф.Купера,  В.Скота,  Т.Таса  i  інш.  У

1805—21 тут выдаваўся «Палітычны каляндар...», друкаваліся «Dziennik WiІеп^кі» («Віленскі дзённік»), «Tygodnik Wileсski» («Віленскі штотыднёвік»), «Wiadomosci brukowe» («Вулічныя навіны») i інш. Выданні 3. вылучаліся дасканаласцю паліграфіі, багатымі ілюстрацыямі. Гравюры да кніг напа

чатку заказваліся майстрам з Парыжа, пазней ix рабілі ў літаграфічнай майстэрні універсітэта. Свае выданні 3. адпраўляў на продаж апрача Вільні ў Мінск, Варшаву, Кіеў, а таксама ў Францыю i Германію. У 1823—24 ён тайна забяспечваў кнігамі арыштаваных членаў таварыства філарэтаў, якіх трымалі ў Базыльянскіх мурах. Значныя заслугі Юзафа ў галіне развіцця бібліяграфіі. У 1814 ён выдаў «Гісторыю польскай літаратуры» Ф.Бянткоўскага. Праз бібліятэкі краю (а так­сама замежныя), кляштары, літаратараў i бібліяфілаў збіраў звесткі для сваёй бібліяграфічнай працы. Аднак выдаць яе не паспеў. 3. актыўна займаўся пашырэннем кніжнага гандлю, выказваўся за правядзенне кніжных кірмашоў. Быў членам Віленскага друкарскага таварыства, удзельнічаў у працы Віленскага таварыства дабрачыннасці. Свой асабісты кнігазбор, у т.л. творы Міцкевіча i Снядэцкага, падараваныя яму аўтарамі, перадаў бібліятэцы Радзівілаў у Манковічах на Піншчыне. Пасля смерці яго кніжную справу працягваў старэйшы сын Адам.

Адам (12.12.1814—5.1.1875), друкар, выдавец. Нарадзіўся ў Вільні. Сын Юзафа. У 1830 паступіў у Віленскі універсітэт, аднак не скончыў яго з прычыны закрыцця універсітэта (1832). У 1830—36 ён дапамагаў бацьку ў выдавецкіх справах. У 1836 j 1837 наведаў друкарні, кнігарні i бібліятэкі Гданьска, Таруні, Кракава, Варшавы, Берліна, Лондана, Лейпцыга, Парыжа, дзе збіраў матэрыялы для бібліяграфічнай працы бацькі. Стаўшы ў 1838 кіраўніком выдавецкай справы, ён працягваў працу над складаннем бібліяграфіі. У 1840—57 выдаў працу А.Б.Іёхера «Бібліяграфічнагістарычны агляд польскай літаратуры i навук» у 3 тамах. Ненадрукаваныя бібліяграфічныя матэрыялы пазней дасталіся К.Эстрайхеру. Да 1843 выдаваў «Навуковыя партрэты i звесткі» (у гэтай се­ры i  выйшла  60 тамоў).  На  працягу 1840—60 Віленскае выдавецтва і друкарня 3. выпусціла ў свет вялікую колькасць выданняў, у т.л. «Літоўскія малюнкі» і «Літоўскія паданні» І.Ходзькі, творы Я.Чачота, Е.Фялінскай, Ю.Крашэўскага, А.Плуга, У.Сыракомлі і інш., «Шэдэўры драматургіі» (т. 1—2, 1844—45, творы Шэкспіра, Сафокла, Гётэ), навуковыя творы Ф.Баброўскага, Я.Снядэцкага, М.Балінскага і інш., серыю «Бібліятэка падарожжаў і маляўнічагістарычных апісанняў розных краёў» (т. 1 —11, 1856—64), ноты С.Манюшкі. У 1849—51 тут друкаваўся часопіс «Athenaeum» («Атэнэум»). На працягу 1854—64 3. выдаваў каля паловы друкаванай прадукцыі, што прыпадала на Вільню. У 1863—64 дзейнасць кніжнай фірмы 3. неаднаразова рэвізавалася расійскімі ўладамі, а спецыяльная камісія ў 1865 прызнала яе дзейнасць «шкоднай для русіфікацыі краю». 3. вымушаны быў абмежаваць колькасць выданняў, асабліва на мовах краю.

Юзаф (23.11.1818—7.4.1886), друкар, выдавец. Нарадзіўся ў Вільні. Сын Юзафа. Скончыўшы Віленскую гімназію, працаваў у фірме бацькі. У 1839 пераехаў у Кіеў, дзе ў 1841 адкрыў кнігарню і склад нот. У 1852 выдаў каталог нот. Паводле пагадненняў з адміністрацыяй Кіеўскага універсітэта на працягу 1850—84 ён выдаў у сваёй друкарні шэраг каштоўных публікацый на польскай і рускай мовах па пытаннях гісторыі, медыцыны, творы мастацкай літаратуры, а таксама ноты. Быў саветнікам Кіеўскай гарадской думы, а ў 1860—63 яе прэзідэнтам. У 1863 у сувязі з антыпольскімі тэндэнцыямі ў Расійскай імперыі ён вымушаны быў прадаць кнігарню. Выдавецкую справу працягваў яго сын Юзаф (каля 1847 — каля 1903).

Фелікс (каля 1824—25.9.1891), друкар, выдавец. Сын Юзафа старэйшага. Нарадзіўся ў Вільні. У 1847 за распаўсюджванне забароненай

літаратуры быў высланы на 10 гадоў у Саратаў. Там заснаваў бібліятэку. Пасля вяртання на радзіму супрацоўнічаў з братам Адамам, пасля яго смерці ўзначаліў выдавецкую справу. У 1881 заснаваў кнігарню ў Коўне. Калі ў 1882 у Вільні была ліквідавана кнігарня Э.Ажэшкі, Фелікс прыняў большасць яе выданняў. Ён працягваў вы­давецкую справу, нягледзячы на цяжкасці палітычнага характару, што склаліся ў краі. Выдаваў малітоўнікі, календары, дзіцячуто літаратуру, невялікімі тыражамі творы І.Ходзькі, М.Дубіцкага, Ю.Крашэўскага і інш., «Даведнік па Вільні і наваколлі» А.Г.Кіркора (1880), некалькі каталогаў наяўнай літаратуры.

Фелікс (1874—1940), друкар, выдавец. Нарадзіўся ў Вільні. Старэйшы сын Фелікса. Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Кіраўніцтва выдавецкімі справамі бацькі ўзначаліў у 1895. Пасля 1905 у сувязі са спрыяльнымі зменамі ў палітычным жыцці краіны актывізаваў выдавецкую дзейнасць, забяспечыў друкарню найноўшым абсталяваннем, пашырыў кнігагандлёвыя кантакты з выдавецтвамі Літвы, Беларусі, Украіны, Польшчы і замежжа. Друкаваў працы Віленскага таварыства сяброў навук, у т.л. яго штогоднік, выдаў гістарычныя працы пра Вільню Е.Яленскай, Курчэўскага, Загорскага, «Альбом прыгожых мясцін Вільні» Ю.Славацкага, буквары, спеўнікі. Гэтыя выданні разыходзіліся па Беларусі, Літве і Украіне. У 1908 выдавецкая справа 3. была падзелена: кнігарню забраў малодшы брат Адам, у Фелікса засталася друкарня і пераплётная майстэрня. Выдавецтва ў Вільні існавала да 1939. Пасля 2й сусветнай вайны яно перавезена ў Беласток,

дзе некалькі гадоў дзейнічала як выдавецтва Завадскага. Г.А.Маслыка.