ЗАБЕЛІН Іосіф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 682 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАБЕЛІН Іосіф

Вікенцьевіч (1.4.1834 — 7.12.1875)

 

Вучонымедык. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў сям'i святара. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацкай семінарыі (1854). Па заканчэнні з залатым медалём СанктПецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі (1858) атрымаў званне лекара i ў ліку 10 лепшых выхаванцаў пакінуты на 3 гады на спецыяльных курсах i прымацаваны да 2га ваеннасухапутнага шпіталя. Першае яго навуковае даследаванне па фармакалогіі — «Аб уплыве мыш'яковых слояў на метамарфоз рэчываў у арганізме». За наступную працу «Аб фізіялагічным уздзеянні лімоннакіслага кафеіну» атрымаў сту­пень доктара медыцыны (1861) i зван­не дацэнта фармакалогіі. Для спецыялізацыі ў галіне фармакалогіі ў 1862 на 3 гады накіраваны за мяжу, дзе наведваў лепшыя біёлагахімічныя лабараторыі. Пасля вяртання працаваў у Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі прыватдацэнтам (1864), ад'юнктпрафесарам (1866), ардынарным прафесарам (1868). Фармакалогія ў той час спалучалася з інш. спецыяльнасцямі, чыталася на лацінскай мове i ўяўляла сабой нешта накшталт фармакапеі з тэарэтычнымі паказаннямі на выкарыстанне лякарстваў. 3 прыходам у акадэмію 3. тут пачаўся новы пады­ход да фармакалогіі: гэты курс ён зрабіў самастойным, стварыў добрую лабараторыю, увёў лабараторны эксперыментальны метад фармакалагічных даследаванняў. Лекцыі тут упершыню чыталіся на ўзроўні тагачасных еўрапейскіх поглядаў. У 1870 разам з пра­фесарам! ЯЛ.Багданоўскім, Ф.М.Заварыкіным i М.М.Рудневым ён выдаваў «Журнал для нормальной и патологи­ческой гистологии, фармакологии и клинической медицины», а з 1874 рэдагаваў свой часопіс «Современный лечебник», у якім змяшчаў працы, падрыхтаваныя ў фармакалагічнай лабараторыі. Аўтар шматлікіх прац па фармакалогіі: «Аб уплыве кухоннай солі на засваенне арганізмам вапны,аднаўленне касцявой тканкі i засваенне жалеза», «Аб умовах выдзялення аміяку з лёгкіх» i інш.