ЖУРАЎСКІ Дзмітрый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЖУРАЎСКІ Дзмітрый

Пятровіч (1810—23.11.1856)

 

Эканаміст, статыстык. Паходзіў з дробных дваран Магілёўскай губ. У 1829 скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус. 3 1831 працаваў у камісіі М.М.Спяранскага па складанні збору законаў Расійскай імперыі. 3 1845 у Кіеве на статыстычнай рабоце. Заснавальнік крытычнага метаду ў статыстыцы. Стварыў сістэму статыстычных паказальнікаў i метадаў вывучэння з'яў грамадства i прыроды, склаў праграму вывучэння прадукцыйных сіл Расіі. Аўтар статыстычных даследаванняў, якія фактычна выкрывалі прыгонны лад i аб'ектыўна садзейнічалі яго скасаванню. У пытаннях палітэканоміі набліжаўся да разумения тэорыі працоўнай i прыбавачнай вартасці. Прычыну ўсіх бедстваў народа бачыў у існаваўшых вытворчых адносінах, у размеркаванні прыватнай уласнасці па класах, адкуль вынікала, што галоўным тормазам развіцця прадукцый­ных сіл Расіі з'яўляецца прыгоннае права. Асноўнае прызначэнне ўсёй эканамічнай навукі бачыў у забеспячэнні росту народнага дабрабыту. Прагрэсіўныя палітэканамічныя ідэі Ж, абумовілі правільны метадалагічны падыход да статыстычных даследаванняў, а яго статыстычныя працы зрабілі велізарны ўплыў на ўсё далейшае развіццё эканамічнай навукі ў Расіі. М.Р.Чарнышэўскі назваў Ж. вялікім рускім эканамістам.

 

Тв.: Об источниках и употреблении ста­тистических сведений. М., 1946.

Літ.: Б у с ь к о В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — нача­ла XX в.: Очерки. Мн., 1990.