ЖУКОВІЧ Платон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 534 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЖУКОВІЧ Платон

Мікалаевіч [26.9(8.10). 1857 — 12.12.1919]

 

Гісторык Беларусі, Польшчы i Украіны 17—18 ст., педагог. Нарадзіўся ў Пружанах у сям'і святара. У 1871 скончыў Кобрынскае духоўнае вучылішча, у 1877 — Літоўскую духоўную семінарыю, у 1881 — Пецярбургскую духоўную акадэмію. Быў вучнем М.В.Каяловіча. Выкладаў у Полацкім духоўным вучылішчы, у Вільні, з 1891 — дацэнт кафедры рускай грамадзянскай гісторыі Пецярбур­гскай духоўнай акадэміі; з 1894 экстраардынарны, з 1901 ардынарны, з 1911 пазаштатны прафесар. Пасля закрыцця Пецярбургскай духоўнай акадэміі працаваў у Дзяржаўнай Публічнай бібліятэцы імя М.Я.СалтыковаШчадрына ў Пецярбургу. У 1918 выбраны членамкарэспандэнтам Акадэміі навук. Аўтар прац «Кардынал Гозій i польская царква яго часу» (1882, магістарская дысертацыя), «Соймавая барацьба праваслаўнага заходнярускага дваранства з царкоўнай уніяй» (вып. 1—6; 1901—12; доктарская ды­сертацыя) i артыкулаў па гісторыі Беларусі 2й паловы 18 ст. У «Соймавай барацьбе...» Ж. даследаваў міжнароднае становішча Рэчы Паспалітай i адносіны яе з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй i манархіяй Габсбургаў за 1587—1632; высвятляў пазіцыю беларускалітоўскай, украінскай i польскай шляхты, казацтва, пратэстантаў, сялянскіх i гарадскіх саслоўяў. 3 1914 займаўся даследаваннем становішча насельніцтва, школьнай справы, адміністрацыйнага кіраўніцтва i суда на тэрыторыі Беларусі пасля падзелу Рэчы Паспалітай; працаваў над гісторыяй інвентароў i пачатку сялянскай рэформы на Бела­руси 19 ст.;складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі.

 

Тв.: Управление и суд в Западной Рос­сии в царствование Екатерины II // Журн. Минва нар. просвещения. 1914. №2—5, 7; Западная Россия в царствование императо­ра Павла // Там жа. 1916. №6, 8, 10.

Літ.: Т у р а е в а Е.Ф. П.НЖукович // Дела и дни. 1920. Кн. 1.