ЖАЛІГОЎСКІ (Zeligowski) Эдвард

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 498 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЖАЛІГОЎСКІ (Zeligowski) Эдвард

Вітальд (псеўд. Антон i Сава; 20.7.1816 — 28.12.1864)

 

Польскі паэт рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку, філосаф, рэвалюцыйны дзеяч. Нарадзіўся ў фальварку Мар'ямпаль Вілейскага пав. Яго дзяцінства i юнацтва прайшло на Бела­русь За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Ш.Канарскага ён быў інтэрніраваны; у 1833— 36 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) універсітэце. У 1842 вярнуўся на радзіму. У 1851 сасланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург, дзе перапісваўся з Т.Шаўчэнкам i прысвяціў яму верш «Да народнага паэта». 3 1858 жыў у Пецярбургу, там з І.Агрызкам выдаў газ. «Sіowo» («Слова», 1859). 3 1860 жыў за мяжой. Супрацоўнічаў у польскім рэвалюцыйным друку, перапісваўся з А.Герцэнам. Апошнія га­ды правёў у Жэневе. У антыпрыгонніцкай «драматычнай фантазіі» ў вершах «Ёрдан» (1846), яе працягу «Зорскі» (1847, неапубл.; урыўкі ў 1858 чытаў Шаўчэнку, які ў вершы «Перайманне Эдуарду Саве» выкарыстаў прыведзеную ў «Зорскім» беларускую народную песню «Пасаджу каля хаціны»), антыклерыкальнай паэме «Ма­нахі» (1850), зборніку «Паэзія» i нарысе «Сёння i ўчора» (1858) з абурэннем пісаў пра галечу беларускіх сялян, сцвярджаў права беларускага народа на сваю літаратуру, станоўча ацаніў «Ідылію» В.ДунінаМарцінкевіча. Перапісваўся з А.ВярыгамДарэўскім. На польскую мову перакладаў творы А.Пушкіна, Г.Гейнэ.

 

Літ.: Мартынава Э., Мальдзіс А. Шаўчэнка i Жалігоўскі // Тарас Шаўчэнка i беларуская літаратура. Мн., 1964; Хінкулов Л. Тарас Шевченко i його сучасники. Кйів, 1962; Яго ж . По следам Оренбургской зимы. Челябинск, 1968. А.В.Мальдзіс.