ЕРМАКОЎ Васіль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 499 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЕРМАКОЎ Васіль

Пятровіч (11.3.1845—16.3.1922)

 

Матэматык, педагог. Нарадзіўся ў в. Церуха на Гомельшчыне. Пасля заканчэння Кіеўскага універсітэта ў 1868 пакінуты там для падрыхтоўкі на пасаду прафесара матэматыкі. У 1870 адкрыў новую і цікавую прыкмету збежнасці бясконцых радоў і апублікаваў пра гэта артыкулы «Агульная тэорыя збежнасці радоў» (1870), «Новая прыкмета збежнасці і разбежнасці бясКонцых знакапераменных радоў» (1872). У 1871 накіраваны па навуковых справах за мяжу. У 1874 абараніў магістарскую, у 1879 — доктарскую («Інтэграванне дыферэнцыяльных ураўненняў механікі») дысертацыі i прызначаны прафесарам Кіеўскага універсітэта. У 1884 выбраны членамкарэспандэнтам Пецярбургскай АН. Аўтар шматлікіх прац па матэматыцы, якія публікаваліся ў перыядычным друку. У варыяцыйным вылічэнні выказаў думку пра неабходнасць даследавання поўнага прырашчэння інтэграла. Адзін з арганізатараў Кіеўскага фізікаматэматычнага таварыства (1889). Выдаваў «Журнал элементарной математики» (1884—86).

 

Літ.: Историкоматематические исследо­вания. М., 1956'. Вып. 9. С. 667—722.