ЕЛЬСКІ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 600 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЕЛЬСКІ Міхаіл

Карлавіч [26.9(8.10). 1831 — студз. 1904]

 

 

Беларускі скрыпач, кампазітар, музычны пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Дудзічы (цяпер Пухавіцкі рн). Атрымаў добрае музычнае выхаванне ў сям'і. Ігры на скрыпцы навучыўся ў К.Кжыжаноўскага ў Мінску, В.Банькевіча ў Вільні; у 1860я гады ўдасканальваў музычнае майстэрства ў славутых скрыпачоў А.В'ётана ў Парыжы, К.Ліпінскага  ў Дрэздэне.  3 пачатку

1860х гадоў выступаў з канцэртамі ў гарадах Полыпчы і Германіі. Доўгі час жыў у сваім маёнтку Дудзічы, адкуль часта выязджаў з канцэртамі ў Мінск і Вільню. У 1884 выступаў у Варшаўскім музычным таварыстве, потым зрабіў новае турнэ па Германіі. У 1902 вялікім канцэртам у Дудзічах адзначыў 50годдзе сваёй канцэртнай дзейнасці. Меў вялікі музычны рэпертуар, асабліва блізкія яму былі творы Дж.Б.Віёці, В'ётана, К.Ліпінскага, Л.Шпора. Ён аўтар каля 100 твораў, у т.л. 2 канцэртаў, санатыфантазіі, фантазіі «Вясна», Бліскучай фантазіі на арыгіНальныя тэмы, фантазіі на тэмы польскіх народных мелодый для скрыпкі, скрыпічных і фартэпіянных паланезаў, мазурак, мініяцюр (першыя творы — «Скрыпічныя мініяцюры» апублікаваны ў 1852 у Кіеве). Шмат выступаў як музычны публіцыст. У польскіх часопісах «Кцсп пшгусгпу» («Музычны рух»), «Еспо шугусгпе» («Музычнае рэха») і інш. друкаваў артыкулы і нарысы пра значных тагачасных кампазітараў і музыкантаўвыканаўцаў, у т.л. беларускіх: Ю.Дашчынскага, Кжыжаноўскага, К.Стравінскага і інш. Ва ўспамінах Е. шмат цікавых фактаў пра развіццё музычнага мастацтва на Беларусі. Збіраў і запісваў беларускія народныя мелодыі, выкарыстоўваў іх у сваіх творах. Аўтар працы «Народныя танцы Мінскай губерні» (рукапіс зберагаецца ў Варшаўскім універсітэце), якая не страціла пазнавальнага значэння да нашага часу.

 

Літ.: Дамінікоўскі Ф. Кампазітар і скрыпач М.Ельскі // Беларусь. 1946. №8; Капнлов А. Скрнпач нз Дуднчей // Неман. 1978. №5. А.Л.Капілаў.