ЕЛЬСКІ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 507 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЕЛЬСКІ Аляксандр

Карлавіч (псеўд. Бацян   знад Пцічы, Літвінграмадзянiн ; 16.6.1834 — 10.9.1916)

 

Беларускі пісьменнік, гісторык, эт­нограф, краязнавец, перакладчык, публіцыст. Брат М.К. Ельскага. Нарадзіўся ў в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ. (цяпер Пухавіцкі рн) у сям'і памешчыка. Пачатковую адукацыю атрымаў у нямецкай школе ў Лясдэнене (цяпер Калінінградская вобл.). У 1852 скончыў Мінскую класічную гімназію. У 1852—56 быў на вайсковай службе, удзельнічаў у Крымскай вайне. У чыне паручніка выйшаў у адстаўку i пасяліўся ў в. Замосце (цяпер Пухавіцкі рн), дзе пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну фальварак. Быў жанаты, меў сына i дачку. У гаспадарцы значную ўвагу ад­даваў  паляпшэнню   культуры   земляробства, меліярацыі глебы, догляду лесу,  развядзенню рыбы,  заклаў парк, сад і цагельню. 3 1861 быў міравым суддзёй 2й акругі Ігуменскага пав., у 1882—87     —    членам    апякунскага камітэта пры рэальным вучылішчы ў Мінску, а з 1901 — ганаровым куратарам    павятовага    Таварыства    ўзаемастрахоўкі ад пажару. Літаратурнапубліцыстычнўю   дзейнасць   пачаў   з допісаў  у  газету  «Kurier Wilenski» («Віленскі веснік», 1860), прысвечаных пераважна вызваленню сялян ад прыгоНу. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. У час паўстання 1863— 64 знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У 1864 заснаваў у Замосці краязнаўчы музей,  у якім з  часам назапасілася значная колькасць карцін, гравюр, малюнкаў і эскізаў заходнееўрапейскіх і мясцовых мастакоў, зберагаліся асобныя  прадметы  і  лісты  А.Міцкевіча, А.Т.Касцюшкі',     калекцыі     фарфору, шкла, слуцкіх паясоў, каля 20 тысяч аўтографаў і дакументаў (у т.л. Пятра 1,   Напалеона,   Лютэра,   Вашынгтона, А.Міцкевіча і інш.). Бесперапынна Е. папаўняў сваю бібліятэку, пад канец жыцця ў ёй было болып за 10 тысяч кніжных адзінак, сярод іх старадрукі, выданні 17 ст., амаль усе польскія і літоўскабеларускія хронікі, дыярыушы,  розныя біяграфічныя даведнікі, энцыклапедыі, атласы, вопісы архіваў і г.д.,   багатыя   матэрыялы   па   беларусістыцы. Зборамі Е. карысталіся некаторыя   вучоныя,   Кракаўская   акадэмія, музей Румянцава ў Маскве, Маскоўскае   этнаграфічнае   таварыства, Асалінэум. У кнізе наведнікаў музея меліся  запісы  на  рускай,  польскай, французскай, нямецкай, дацкай, беларускай мовах. Е. напісаў болып за 10 тысяч гісторыкакраязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для «Геаграфічнага слоўніка    Каралеўства    Польскага    і іншых   славянскіх   краін»,   «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі».   Ён   прымаў   удзел   у   археалагічных з'ездах у Вільні (1893) і ў Рызе (1896). Літаратурнажурналісцкая праца Е. была найбольш актыўная ў 1880я гады, супрацоўнічаў болын як у 20 перыядычных выданнях. У яго карэспандэнцыях, незалежна ад тэматыкі, заўсёды закраналіся пытанні маральнасці грамадскіх узаемаадносін. 3

культурнаасветніцкіх пазіцый ім напісаны матэрыялы пра гастролі ўкраінскай трупы М.Старыцкага ў Мінску, пра бібліятэку Храптовічаў у Шчорсах, збіранне   беларускага   фальклору   ў Мінскай губ.,  «ПаўночнаЗаходні каляндар» і інш. Е. ведаў і цаніў творчасць В.ДунінаМарцінкевіча, зберагаў у замосцінскім музеі аўтографы яго твораў, прысвяціў яму верш «Вінцуку ДунінуМарцінкевічу, беларускаму паэту»     (1872),    стаў    яго    першым біёграфам, быў знаёмы з арыгінальнай паэзіяй і перакладамі Я.Лучыны, перапісваўся з Ф.Багушэві'чам і інш. 3 клопатамі пра маральнае жыццё вёскі і аптымістычным поглядам у будучыню напісаў вершаваныя і празаічныя брашуры «Сынок» (1895), «Выбіраймася ў прочкі»  (1896),  «Слова аб праклятай гарэліцы і аб жыцці і смерці п'яніцы» (1900), распаўсюджваў іх сярод дваран і сялян у літаграфаваным выглядзе. У сваіх творах «Гутарка аб тым, якая мае быць «Зямля і Воля» сельскаму народу» (1906) і інш. асуджаў асобныя маральныя заганы тагачаснага грамадства, заклікаў да прыватных рэформ, рацыянальнага   вядзення   гаспадаркі, апраўдваў сацыяльную няроўнасць. Пераклаў на беларускую мову 1ю частку цаэмы   А.Міцкевіча   «Пан   Тадэвуш» (1893), рабіў захады, каб арганізаваць папулярныя выданні для народа накшталт перакладзенай ім на беларускую мову працы польскага эканаміста Ю.Супінскага «Сем вечароў». На рускую   мову   перакладаў   даследаванні польскага філосафа Ю.Ахаровіча «Каханне,  злачынства і мараль»   (1876), «Пра асноўныя супярэчнасці ў нашых ведах   пра   сусвет»    (1877).    Выдаў зборнік «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага    (крывіцкага)    народа»    (1908). Гісторыі этнаграфіі, фальклору, мове і літаратуры Беларусі прысвечаны яго працы на польскай мове: «Заўвагі аб сялянскім пытанні» (1884), «Пра беларускўю гаворку»   (1885),  «Беларуская літаратура і бібліяграфія» (1892), «Нарыс гісторыі мясцовай гаспадаркі ў супастаўленні 'з народнымі звычаямі ад першабытных    да    астатніх    часоў» (1893—97),  «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую    ткальню    паясоў   у Слуцку» (1893), «Гістарычныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэ­рак ва Урэччы Радзівілаўскім на Літве» (1899) і інш.

Падзвіжніцкая культурная праца, плённыя навуковыя намаганні Е. мелі шырокі розгалас у славянскім свеце, высока цаніліся ў грамадскакультурных колах і ў навуковым асяроддзі. У 1885 яму прысвоена званне членасупрацоўніка Вольнаэканамічнага таварыства ў Пецярбургу, а ў 1892 — правадзейнага члена камісіі гісторыі і мастацтва філалагічнага аддзялення Акадэміі навук у Кракаве. Па малюнку І.Урублеўскага быў адліты медаль Е. Пасля смерці Е. болыпасць экспанатаў яго музея загінула, частка рукапісных і кніжных збораў трапіла ў музеі і

архівы Вільнюса, Мінска, Кракава і Варшавы (фонд Прозараў і Ельскіх у Галоўным архіве старажытных актаў).

У.І.Мархель.