ДЫБОЎСКІ Бенядзікт

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 535 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДЫБОЎСКІ Бенядзікт

Іванавіч [29.4(11.5). 1833 — 31.1.1930]

 

Прыродазнавец, заолаг i ўрач. Членкарэспандэнт АН СССР (1928). Нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага пав. Мінскай губ. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. Медыцыну i прыродазнаўчыя навукі вывучаў у Дэрпце (Тарту), Браславе i Берліне, дзе ў 1860 атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1862 экстраардынарны прафесар заалогіі i палеанталогіі ў Варшаве. За ўдзел у нацыянальнавызваленчым паўстанні ў 1864 асуджаны на 15 гадоў катаргі i сасланы ў Сібір. Але i там ён працягваў навуковую дзейнасць: даследаваў жывёльны i раслінны свет возера Байкал, рэк Амур i Ангара, узбагаціў заалогію шэрагам новых адкрыццяў. У 1877 вярнуўся на радзіму. Неўзабаве, маючы намер вывучаць Камчатку, пасяліўся ў Петрапаўлаўску, дзе займаў пасаду ўрача. 3 1882 пра­фесар заалогіі ў Львове. Тут ён арганізаваў музей заалогіі з камчацкіх экспанатаў. Вывучаў беларускія азёры Любань, Свіцязь, Чорнае i інш. Яго шматлікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Паводле светапогляду Д. быў рэвалюцыйным дэмакратам, у поглядах на прыроду — матэрыялістам. Змагаўся супраць рэлігійных забабонаў, клерыкалаў i розных рэакцыянераў. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам i прапагандыстам эвалюцыйнай тэорыі Ч.Дарвіна. У сваіх працах i лекцыях даказваў, што жывёль­ны i раслінны свет развіваецца па на­туральных законах.

 

Літ.: Из истории свободомыслия и ате­изма в Белоруссии. Мн., 1978; Лаптев С.Н. Материалы к биографии и научноис­следовательской деятельности Б.И.Дыбовского в Восточной Сибири // Изв. Гос. геогр. ова. 1939. Т. 71, вып. 6.