ДУНІН-ГОРКАВІЧ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 525 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДУНІН-ГОРКАВІЧ Аляксандр

Аляксандравіч (10.4.1854 — 9.1.1927)

 

Географ, краязнавец, педагог. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Адукацыю атрымаў у Гродзенскай гімназіі i ў Лісінскай лясной школе. Спачатку працаваў на радзіме, а з 1890 служыў ляснічым у Табольскай губ. i навуковым кансультантам шэрага арганізацый па пытаннях паўночнай гас­падаркі, быў членам Камітэта Поўначы i выкладчыкам у зоаветтэхнікуме. 3 пераездам у Табольскую губ. ён заняўся ўсебаковым вывучэннем краю. У 1908 кіраваў экспедыцыяй па даследаванні нізоўяў ракі Абі. Актыўна працаваў у Табольскім губернскім музеі. Напісаў шэраг артыкулаў па лесаводстве, краязнаўстве, суднаходстве i інш. Асноўная яго праца — «Табольская поўнач» (1904), дзе прыведзены звесткі пра лясы, межы месцаў росту асобных відаў i парод дрэў, змешчана складзеная ім карта краю з пазначэннем лясоў i тундраў.