ДУМАШЭЎСКІ Арнольд

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 508 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДУМАШЭЎСКІ Арнольд

Барысавіч (1836—87)

 

Юрыст. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і краўца. Дапамагаў бацьку ў яго працы, a з 13 гадоў стаў прыказчыкам у кнігарні. Пісьменнасці навучыўся тайна ад бацькоў у прыходскага дзячка. У 14 гадоў паступіў у ГорыГорацкі земляробчы інстытут, які скончыў у 1855. Пасля непрацяглай службы пісцом у канцылярыі папячыцельнага камітэта ў Адэсе Д. звярнуў на сябе ўвагу вядомага рускага хірурга М.І.Пірагова, дзякуючы якому пас­тушу у Рышэльёўскі ліцэй (1859), а праз год перайшоў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Там у 1862 атрымаў ступень кандыдата права i быў накіраваны за мяжу для падрыхтоўкі да прафесарскага звання ў галіне цывільнага права. Пасля вяртання ў Расію служыў у Міністэрстве юстыцыі i ў Сенаце. У 1871 стаў рэдактарамвыдаўцом газеты «Судебный вестник», у якой змясціў шэраг артыкулаў па розных пытаннях практычнай юрыспрудэнцыі. Быў прыхільнікам практычнага кірунку ў вывучэнні пра­ва. Лічыў, што рускае цывільнае права пры умелым тлумачэнні i гістарычным асвятленні дзеючых крыніц без звароту да традыцыйных інстытутаў рымскага права можа самастойна ператварыцца ў стройную сістэму норм. 3 сабранага ім на працягу цяжкага жыцця капіталу ў 56 тыс. руб. ён завяшчаў палову Пецярбургскаму універсітэту на стыпендыі лепшым студэнтам юрыдычнага факультэта (па 300 руб. у год) i 4 тыс. руб. Пецярбургскай кансерваторыі на прэмію за лепшыя рускія застольныя песні. Памёр у Пецярбургу.