ДУДЫШКІН Сцяпан

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 564 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДУДЫШКІН Сцяпан

Сямёнавіч [25.12.1820 (6.1.1821) — 16(28).9.1866]

 

Журналіст, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў беднай купецкай сям'і ў Віцебску. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі. У 1837 паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1841. Да 1848 служыў чыноўнікам дэпартамента знешняга гандлю. Друкавацца пачаў з 1845. Адна з першых публікацый — артыкул пра філалагічныя назіранні Якава Грыма над галоўнымі славянскімі гаворкамі. Сышоўся з крытыкам В.М.Майкавым i быў ім прыцягнуты да супрацоўніцтва ў часопісе «Отечественные записки». Пасля смерці Майкава з ліпеня 1847 узначальваў аддзел крытыкі i бібліяграфіі гэтага часопіса. Аўтар артыкулаў пра А.Дз.Кантэміра, Дз.І.Фанвізіна, М.Ю.Лермантава, М.В.Гогаля, І.А.Ганчарова, Л.М.Талстога, I.С.Турге­нева i інш. Рэдагаваў творы Лермантава (выд. 1860 i 1862). Супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Современника». Паводле дагавору з А.А.Краеўскім з 1860 стаў другім, фактычным рэдактарам «Оте­чественных записок» i быў ім да самай смерці. Прыхільнік тэорыі «чыстага мастацтва» з рысамі памяркоўнага лібералізму. Змагаўся за мастацтва без тэндэнцыйнасці, прытрымліваўся эстэтычнай сістэмы В.Р.Бялінскага, называў яго «магутным рухавіком літаратуры», палемізаваў з М.Г.Чарнышэўскім наконт трактоўкі мастацтва.

Літаратурнакрытычная   спадчына   Д. мае гістарычную каштоўнасць.

 

Літ.: Егоров Б.Ф. С.С.Дудышкин критик // Уч. зап. Тартусского унта. 1962. Вып. 119. Г.А.Маслыка.