ДУБЯГА Дзмітрый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 551 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДУБЯГА Дзмітрый

Іванавіч [21.9(3.10). 1849 — 22.10.1918]

 

Астраном. Нарадзіўся ў с. Соіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. Вучыўся ў Гатчынскім інстытуце, потым на фізікаматэматычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1872 ca ступенню кандыдата навук, i пакінуты пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскай дзейнасці. У 1873 прыкамандзіраваны да

Пулкаўскай абсерваторыі, быў звышштатным, у 1878 ад'юнктастраномам. У 1881—84 чытаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце ў якасці прыватдацэнта. У 1884—1918 — ардынарны прафесар i дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 дырэктар заснаванай ім паблізу Казані абсерваторыі імя Энгельгарта. Вядомы яго дысертацыі «Даследаванне арбіты спадарожніка Нептуна» (1878) i «Тэорыя руху плане­ты Дзіяна» (1800). У 1885 i 1887 пад яго рэдакцыяй выдадзены 2 тамы назіранняў Казанскай абсерваторыі. Аўтар навуковых прац па тэарэтычнай астраноміі, астраметрыі i гравіметрыі.