ДЗМІТРЫЕЎ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 522 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДЗМІТРЫЕЎ Міхаіл

Аляксеевіч [1832— 14(26).5.1873]

 

Рускі і беларускі этнограф і фальк­ларыст, педагог. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. 3 1853 настаўнік дваранскага вучылішча, пазней дырэктар гімназіі ў Навагрудку. У 1867—73 інспектар, потым дырэктар Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Займаўся збіраннем бела­рускай вуснапаэтычнай творчасці, асабліва тапанімічных і міфалагічных легенд, якія друкаваў у газетах «Виленский вестник», «Минские губерн­ские ведомости», часопісах «Вестник Западной России» і «Вестник импера­торского Русского географического об­щества».   Апісваў  таксама  народныя звычаі.    абрады,    сялянскі    побыт, цікавіўся жывой беларускай мовай — спрабаваў скласці паказальнік слоў і выразаў   гаворак   Навагрудчыны.   У архівах сабраў каштоўныя звесткі пра А.Міцкевіча, на радзіме паэта запісваў легенды і ўспаміны пра яго землякоўсучаснікаў. Выдаў зборнік беларускай народнай паэзіі «Вопыт збірання песень і казак сялян ПаўночнаЗаходняга краю» (1868) і «Збор песень, казак, абрадаў і  звычаяў сялян ПаўночнаЗаходняга краю» (1869). У «Збор...» уключана 277 сямейнабытавых, каляндарнаабрадавых і пазаабрадавых пе­сень,  8 казак і апісанні абрадаў. У сваіх публікацыях Дз. нярэдка выкарыстоўваў запісы іншых фалькларыстаў.  Шэраг тэкстаў песень у «Зборы...» запазычаны са зборніка Я.Чачота  «Вясковыя песні...»  (1837—46),  а апісанне хаўтурнага абраду — з працы А.Кіркора  «Этнаграфічны  погляд на Віленскую   губерню»   (1858).   Частка фальклорнаэтнаграфічнай    спадчыны Дз. не  надрукавана  і  зберагаецца ў архівах   Геаграфічнага   таварыства   і Бібліятэкі АН у СанктПецярбургу, у Цэнтральным     гістарычным     архіве Літвы (Вільнюс). І.К.Цішчанка.