ДАШЧЫНСКІ Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 525 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАШЧЫНСКІ Юзаф

(1781—1844)

 

Беларускі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог. Нарадзіўся ў Вільні. 3 1813 выкладаў музыку ў Віленскім універсітэце, у 1814 па запрашэнні вядомага на Беларусі меламана і мецэната Л.М.Ракіцкага пераехаў у яго маёнтак Гарадзішча пад Мінскам, дзе да 1844 узначальваў сімфанічны аркестр, даваў урокі фартэпіяннай ігры. Пад кіраўніцтвам Д. ў Гарадзішчы і ў Мінску прагучалі оперы «Аксур, цар Арагуза» А.Сальеры і «Белая дама» Ф.Буальдзьё, выконваліся сімфоніі I.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена. Д. — аўтар каля 100 музычных твораў, выдадзеных у Маскве, Вільні, Варшаве, Вене, Лейпцыгу. Шырока вядомы былі ў свой час 3 фартэпіянныя канцэрты, фартэпіянны квартэт ато11, струнны секстэт, меладрама «Эгберт», музыка да камедыі Л.Дмушэўскага «Сядзіба пры дарозе». Лепшыя паланезы Д., як сцвярджалі сучаснікі, не саступалі паланезам М.К.Агінскага і К.Курпінскага.