ДАНІЛОВІЧ Ігнат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 520 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАНІЛОВІЧ Ігнат

Мікалаевіч [30.7(10.8). 1788— 30.6(12.7). 1843]

 

Даследчык гісторыі права Вялікага княства Літоўскага, адзін з першых даследчыкаў заканадаўчых і летапісных помнікаў Беларусі; прафесар права (1823). Нарадзіўся ў в. Грынявічы Бельскага павета Падляскага ваяводства. Скончыў Віленскі універсітэт (1812). 3 1814 выкладаў права ва універсітэтах  Вільні,  Харкава,  Кіева,

 

 

Масквы. У 1830—35 працаваў у камісіі М.М.Спяранскага па складанні «Збору мясцовых законаў заходніх губерняў», які меркавалася ўключыць у збор законаў Расійскай імперыі. Як выдатны знаўца феадальнага права, даследчык помнікаў права Вялікага княства Літоўскага, ён падкрэсліваў усебаковую распрацаванасць права Вялікага княства Літоўскага, марыў вярнуць да жыцця мову Статута Вялікага княства Літоўскага 1588, падтрымліваў ідэю аб адзінстве славянскага права. Ён адзін з першых звярнуў увагу рускіх гісторыкаў права на неабходнасць дасканалага вывучэння гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага, на неабходнасць захаваць для нашчадкаў гістарычныя помнікі права. Д. выявіў і апублікаваў новую рэдакцыю Судзебніка Казіміра 1468, спісы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 на бе­ларускай мове, Супрасльскі летапіс («Летапісец Літвы і руская хроніка», 1827). Склаў «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1857). Сумесна з Д.Абаленскім выдаў «Кнігу пасольскую Метрыкі Вялікага княства Літоўскага...» (т.1, М., 1843). Пасля яго смерці надрукавана «Скарбніца грамат...» (т. 1—2, 1860—62), у якой ён апісаў і пераказаў змест каля 2500 сабраных ім крыніц па гісторыі дзяр­жавы і права Вялікага княства Літоўскага і суседніх дзяржаў ад выпісак з Герадота да актаў 1569. Т.І.Доўнар.