ДАМБАВЕЦКІ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 520 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАМБАВЕЦКІ Аляксандр

Станіслававіч (1840—пасля 1914)

 

 

Краязнавец і грамадскі дзеяч. Магілёўскі губернатар у 1872—93, сенатар з 1893. Дбаў пра развіццё сельскай гаспадаркі, будаўніцтва лячэбных устаноў, школ. Ініцыятар выдання і рэдактар калектыўнай працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізікагеаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах» (кн. 1—3, 1882—84), у якой дадзена характарыстыка асноўных заняткаў насельніцтва, матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў Магілёўшчыны. У працы змешчана каля 500 калядных (зімовых), веснавых, летніх, вясельных і рэлігійных песень; апісаны помнікі археалогіі, архітэктуры, адметныя мясціны губерні, гісторыя значных населеных пунктаў, гульні, забабоны; прыведзены назвы лекавых раслін. Ініцыятар стварэння губернскага гістарычнаэтнаграфічнага музея ў Магілёве (1879). Садзейнічаў У.З.Завітневічу і М.В.Фурсаву ў вывучэнні гісторыі і этнаграфіі Магілёўшчыны, археалагічных раскопак у Падняпроўі.