ДАЛЕЎСКІЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 527 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАЛЕЎСКІЯ

Удзельнікі вызваленчага руху на Беларусі і ў Літве і паўстання 1863—64. 3 сям'і дробнага шляхціца Дамініка Д., які валодаў фальваркам Кункулка ў Лідскім павеце.

Аляксандр (24.1.1827—

26.4.1862), адзін са стваральнікаў Братняга саюза літоўскай моладзі, тайнай арганізацыі на Беларусі і ў Літве ў 1846—49. Напачатку саюз яднаў вучнёўскую моладзь, у 1848 у яго ўліліся рамеснікі, разначынцы, аднадворцы, дробная шляхта. У ідэйную праграму саюза былі ўключаны патрабаванні ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызвалення сялян і надзелу іх зямлёю, вызвалення Рэчы Паспалітай зпад прыгнёту Расійскай імперыі і абвяшчэнне яе рэспублікай. Члены саюза вялі рэвалюцыйную агітацыю ў Лідзе, Навагрудку, Слоніме і інш. гарадах Беларусі, спрабавалі залучыць на свой

бок салдат Бабруйскай крэпасці і Мінскага гарнізона. На 5.4.1849 было прызначана паўстанне. Аднак 27 сакавіка пачаліся арышты. Да следства прыцягнута каля 200 чалавек. Кіраўнікі і найбольш актыўныя члены саю­за паўсталі перад судом і былі пакараны. Аляксандр быў прыгавораны да катаргі і да 1858 адбываў пакаранне ў Сібіры.

Апалонія (1841—пасля 1915), жонка З.Серакоўскага. За ўдзел у вызваленчым паўстанні 1863—64 выслана ў Ноўгарад. 3 1867 жыла ў Варшаве, вяла грамадскую і літаратурную дзейнасць. Аўтар успамінаў пра паўстанне (рукапіс зберагаецца ў гістарычным архіве Літвы).

Канстанцін (1837—27.5.1871), удзельнік паўстання 1863—64 на Ковеншчыне, камандаваў асобным атрадам. У баях з карнікамі паранены і эмігрыраваў у Францыю. У час Парыжскай камуны 1871 расстраляны версальцамі.

Францішак (1825—25.4.1904), адзін са стваральнікаў (разам з братам Аляксандрам) Братняга саюза літоўскай моладзі. Паводле судовага прыгавору 10 гадоў (1850—60) быў на катаржных работах у Сібіры. Напярэдадні і ў час паўстання 1863—64 адзін з кіраўнікоў партыі «белых», член Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, які быў цэнтрам кіраўніцтва паўстаннем у Літве і на Беларусь У чэрвені 1863 арыштаваны і асуджаны на 20 гадоў катаргі. 3 1883 жыў у Варша­ве.

Цітус (13.5.1840—11.1.1864), удзельнік рэвалюцыйнага студэнцкага руху ў Маскве і Пецярбургу, дзе вучыўся ва універсітэтах. 3 лета 1863 найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага па кіраўніцтве вызваленчым паўстаннем на Беларусі і ў Літве. Арыштаваны, расстраляны ў Вільні.