ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 513 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКІ

Зарыян Якаўлевіч

(сапр. Ч а р н о ц к і Адам;

24.12.1784—17.11.1825)

 

Славяназнавец, пачынальнік белару­скай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі. Нарадзіўся ля в. Гайна Лагойскага раёна ў сям'і збяднелага шляхціца Якуба Чарноцкага. Пачатковае навучанне праходзіў у хатняга настаўніка ў маёнтку Лецяшын на Случчыне ў бацькавага сваяка К.Чарноцка­га. Потым на працягу двух гадоў вучыўся ў Слуцкім каталіцкім вучылішчы. 3 усіх навук, што выкладаліся ў вучылішчы, найбольш любіў гісторыю і геаграфію, захапляўся кнігамі  па  старажытнай гісторыі.

1801 ён закончыў Слуцкае павятовае вучылішча і пераехаў у Мінск, дзе да

1802 працаваў хатнім настаўнікам і самастойна вывучаў прававыя навукі. У 1802—04 праходзіў юрыдычную практыку ў Навагрудку. У канцы 1805 здаў экзамен па юрыспрудэнцыі і працаваў прыватным адвакатам у Мінску. У 1807 Д.Х. паступіў на службу да гра­фа Ю.Несялоўскага спачатку намеснікам упраўляючага, потым упраўляючым маёнтка Варонча на Навагрудчыне.      Карыстаючыся     багатай

бібліятэкай і архівам графа, ён многа чытаў і ўдасканальваў свае веды. Моцны ўплыў на фарміраванне яго антыфеадальных поглядаў зрабілі працы французскіх асветнікаў, асабліва Вальтэра, Ж.Ж.Русо і П.Гольбаха. Навуковыя і перыядычныя выданні, што паступалі ў бібліятэку Несялоўскага, дазвалялі дапытліваму маладому чалавеку знаёміцца з навінамі і быць у курсе навуковага жыцця Вільні, Варшавы, Пецярбурга. Ён даволі грунтоўна ведаў асноўныя працы славянскіх і заходнееўрапейскіх вучоных па старажыт­най і заходнееўрапейскай гісторыі, народазнаўстве, вывучаў старажытныя беларускія акты і граматы. Блізкае сяброўства з пляменнікам Несялоўскага, які быў гарачым прыхільнікам Напалеона, ледзь не стала для Д.Х. фатальным; яго ліст да сябра, дзе выказваліся сімпатыі Банапарту і намер далучыцца да яго войска, быў перахоплены ўладамі, у выніку чаго 24.3.1809 ён быў арыштаваны і заклю­чены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Праз 7 месяцаў Д.Х. пазбавілі шляхецтва і накіравалі радавым салдатам у расійскае войска з праходжаннем службы ў Омску. Свой шлях у Сібір і час знаходжання там Д.Х. выкарыстоўваў для збору звестак пра насельніцтва гэтага краю, яго побыт, вусную народную творчасць, абрады, звычаі, добра авалодаў рускай мовай. Зробленыя ім выпіскі ў запісной кніжцы пазней былі часткова апублікаваны ў віленскім штогодніку «Тека \Уі1еп8ка» («Віленскі зборнік») за 1858. У чэрвені 1811 часць, дзе служыў Д.X., была пераведзена ў Бабруйск, адкуль ён уцёк, імітаваўшы быццам утапіўся. Апынуўшыся ў Варшаве, ён перайшоў на бок напалеонаўскіх войск. Пасля паражэння Напалеона Д.X. мусіў нейкі час хавацца і, каб не быць выкрытым, узяў сабе псеўданім ДаленгаХадакоўскі і да канца жыцця выступаў пад гэтым прозвішчам.

Падарожнічаў па Польшчы, Галіцыі, Палессі. 14.12.1818 упершыню на Беларусі атрымаў ад Віленскага універсітэта адкрыты ліст (дазвол) на права раскопак. Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім пав., каля Брэста, Гомеля, Магілёва, в. Старое Сяло (Віцебскі раён) і інш., рабіў запісы фальклору, абрадаў, мясцовых дыялектаў. У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818) упершыню зрабіў спробу даць малюнак старажытнаславянскага побыту, культуры і народнай творчасці ў дахрысціянскі перыяд, намеціў праграму комплексных даследаванняў славянскіх і суседніх народаў. У «Даследаваннях адносна рускай гісторыі» (1819) крытыкаваў некаторыя палажэнні «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М.Карамзіна, удакладніў многія факты, звязаныя з гісторыяй Беларусі (у наступных выданнях Ка

рамзін многія з іх улічыў). Ён абгрунтаваў археалагічную тэорыю гарадзішчаў, прынцыпы збору фальклору і дыялектнай лексікі; вызначыў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы, упершыню ў славістыцы паказаў ролю тапанімікі для гістарычных даследаванняў, склаў рэестр агульнаславянскіх тапонімаў, у т.л. беларускіх. Большасць яго прац засталася неапублікаванай: збор беларускіх (каля 500) і рускіх песень, запісы замоў, загадак, слоўнікі, матэрыялы па славянскай этнаграфіі, дыялекталогіі, тапаніміцы, археалогіі. Яго навуковая і збіральніцкая дзейнасць стала ўзорам і праграмай для шэрагу навуковалітаратурных аб'яднанняў на Беларусь Многія вылучаныя ім славяназнаўчыя праблемы (этнагенез і прарадзіма сла­вян) актуальныя і ў наш час.

Высокі на той час узровень даследаванняў Д.Х. выклікаў вялікую цікавасць да яго навуковых прац у Расіі 1820—30х г. Яго працамі захапляліся члены маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Фактычна ён упершыню адкрыў для рускай на­вук!, што беларуская мова мае даўнюю гісторыю, што ёю карыстаўся не толькі просты народ, але і арыстакратычныя вярхі.

Д.Х. з'яўляўся членамкарэспандэнтам варшаўскага Таварыства сяброў навук (1819), членам пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці (1819), маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх (1820).

Апошнія гады жыцця Д.Х. правёў у Цвярской губ., куды ён, апынуўшыся ў складаным матэрыяльным становішчы, пераехаў па рэкамендацыі сяброў і ўладкаваўся кіраўніком маёнтка памешчыка ў сяле Пятроўскае. Там яго і напаткала заўчасная смерць.

 

Літ.: Аксамітаў А.С., М а л а ш Л.А. 3 душой славяніна: Жыццё і дзей­насць З.Я.ДаленгіХадакоўскага. Мн., 1991.