ДАКУЧАЕЎ Васіль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 536 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАКУЧАЕЎ Васіль

Васілевіч (1846—1903)

 

 

Прыродазнавец, заснавальнік навуковага глебазнаўства, педагог. Нарадзіўся ў в. Мілюкова (цяпер Сычоўскі рн) на Смаленшчыне. Скончыў аддзяленне прыродазнаўчых навук Пецярбургскага універсітэта (1871). 3 1872 хавальнік геалагічнага кабінета універсітэта. У гэтым жа годзе выбра­ны правадзейным членам Пецярбургскага таварыства даследчыкаў прыроды, у 1873 — мінералагічнага тавары­ства. 3 1874 ён чытаў лекцыі ў Інстытуце цывільных інжынераў. У 1880 як дацэнт, потым (з 1883) прафесар Пецярбургскага універсітэта чытаў курс лекцый па мінералогіі і крышталаграфіі. Вывучаў рыхлыя адклады і будову рачных далін басейна верхняй Волгі, вярхоўяў Дняпра і Заходняй Дзвіны. Вынікі гэтых даследаванняў абагульніў у магістэрскай дысертацыі «Спосабы ўтварэння рачных далін Еўрапейскай Расіі» (1878, Спб), зрабіў выснову пра паслядоўную змену эразійных цыклаў і ўзроставых стадый рэльефу. Манаграфія «Рускі чарназём» (абаронена ў 1883 як доктарская дысертацыя) прынесла Д. сусветную сла­ву і лічыцца асновай генетычнага глебазнаўства. У гэтай працы Д. упершы­ню вызначыў глебу як асаблівае прыродазнаўчагістарычнае    цела,    якое

ўтвараецца пры ўзаемадзеянні фактараў глебаўтварэння (мацярынскай па­роды, клімату, расліннасці і жывёл, рэльефу і геалагічнага ўзросту краіны), выказаў неабходнасць вывучаць глебы, іх генезіс і ўласцівасці, кіраваць іх урадлівасцю ў непарыўнай сувязі з гэтымі фактарамі, а таксама ўлічваць уплыў на ўрадлівасць глебы гаспадарчай дзейнасці чалавека. У 1882—86 пад яго кіраўніцтвам праведзены даследаванні ў Ніжагародскай губ. для ацэнкі якасці зямельных угоддзяў. У выніку апублікаваны «Матэрыялы да ацэнкі зямель Ніжагародскай губерні» (вып. 1 —14, 1884—86), складзены глебавыя і геалагічныя карты. Д. упершыню прапанаваў прыродазнаўчагістарычны метад банітавання глеб, што мае важнае значэнне і ў сучасных прыёмах якаснай ацэнкі зямель і зямельнага кадастра. У 1886 Д. прапанаваў навуковую класіфікацыю глеб, заснаваную на генетычным прынцыпе. Даследуючы ў 1888—94 глебы, расліннасць і геалагічныя ўмовы ў Палтаўскай губ., Д. зрабіў шэраг важных вывадаў пра заканамернасць генезісу глеб. У 1889 на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы яго калекцыя глеб і навуковыя працы адзначаны залатым медалём.

У кнізе «Нашы стэпы раней і цяпер» (1892) Д. прапанаваў план барацьбы з засухамі і комплекс мер уздзеяння на прыроду стэпавай зоны. Ён настойваў на неабходнасці распрацаваць комп­лекс агранамічных і лесамеліярацыйных мерапрыемстваў, якія б адпавядалі асаблівасцям кожнай зоны. У Новаалександрыйскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства, калі быў дырэктарам, ён заснаваў (1855) першую ў Расіі кафедру глебазнаўства, правёў карэнную рэарганізацыю выкладання і праграмы інстытута, на ўзор якога бы­ла рэарганізавана вышэйшая сельскагаспадарчая адукацыя ў Расіі. Яго вучэнне пра шыротныя (гарызантальныя) і вертыкальныя «прыродазнаўчагістарычныя зоны» стала галоўным зместам навуковай школы ў фізічнай геаграфіі ў Расіі. Д. стварыў вучэнне пра эвалюцыю глеб, разумеючы пад гэтым глебаўтваральныя працэсы  «як вечназменныя функцыі» прыродных фактараў.

Аблічча Зямлі Д. разглядаў у яго непарыўным развіцці, устанаўліваючы ўнутраныя сувязі паміж асобнымі з'явамі жывой і нежывой прыроды, звязваючы свае даследаванні з патрэбамі сельскай гаспадаркі. Яго ідэі зрабілі ўплыў на развіццё лесазнаўства, меліярацыі, гідрагеалогіі, дынамічнай геалогіі і інш. навук.

 

Тв.: Место и роль современного почво­ведения в науке и жизни. Спб., 1899; Уче­ние о зонах природы. М., 1948; Избр. соч. Т. 1—3. М., 1948—49; Соч. Т. 1—9. М.; Л., 1949—61.

Ліш.: Чеботарева Л.А. В.В.Докуча­ев // Докучаев В.В. Соч. М., 1961. Т. 9; Соболев С.С. Развитие идей В.В.Доку­чаева // Там жа; П о л ы н о в Б.Б., Кру­пеников И.А., Крупеников Л.А. В В Докучаев: Очерк жизни и творчества. М., 1956; Герасимов И.П. Великий русский ученый В.В.Докучаев: (К 125ле­тию со дня рождения) // Почвоведение. 1971. № 8. С.С.Собалеў.