ДАБРАВОЛЬСКІ Уладзімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 534 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАБРАВОЛЬСКІ Уладзімір

Мікалаевіч [30.7(11.8). 1856— 7.5.1920]

Беларускі і рускі краязнавец, этно­граф і фалькларыст. Нарадзіўся ў в.

 

 

Красна Свяцкае Смаленскага пав. ў сям'і дробнага памешчыка. Дзяцінства правёў у вёсцы, сябраваў з сялянскімі дзецьмі, што спрыяла развіццю ў Д. цікавасці да народнага Жыцця, назіральнасці. Скончыўшы Смаленскую гімназію, у 1876 паступіў на філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта. Ужо ў студэнцкія гады праяўляў вялікую цікавасць да этнаграфіі, наведваў лекцыі Ф.Буслаева, Ф.Корша, У.Мілера, прымаў актыўны ўдзел у працы этнаграфічнага гуртка. Пасля заканчэння універсітэта (1880) працаваў выкладчыкам літаратуры, логікі і гісторыі ў Смаленскай жаночай гімназіі. Праз 3 гады зза хваробы выйшаў у адстаўку і, пасяліўшыся ў вёсцы, збіраў і запісваў народныя песні, казкі, легенды, паданні, замовы, прыказкі і прымаўкі, якія пазней увайшлі ў «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1—4, 1891 — 1903). Матэрыялы Д. збіраў у асноўным сярод сялян, зусім не карыстаўся апублікаванымі фальклорнымі творамі. Галоўны прынцып, якога ён прытрымліваўся ў сваёй рабоце, — асабісты запіс фальклорных твораў з вуснаў на­рода з захаваннем асаблівасцей гаворкі. Навуковыя інтарэсы вучонага былі шматграннымі. Ён даследаваў на­родныя абрады і святы, народны тэатр, вывучаў вераванні народа, збіраў предметы побыту і інш. Разам з М.Дз.Бэрам ён запісаў болып за 500 мелодый сабраных ім песень (адшуканы 182 запісы; 9 напеваў балад упер­шыню апублікаваны ў кн. «Балады», кн. 2, 1978). У яго творчай спадчыне артыкулы «Прыказка і загадка» (1898), «Смерць, пахаванне і галашэнні» (1900),«Кроены» (1902), «Адрозненні ў вераваннях і звычаях беларусаў і велікарусаў Смаленскай губерні» (1903), «Юр'еў дзень у Смаленскай губерні» (1908), «Абрады і павер'і, якія датычацца хатніх і палявых работ сялян Смаленскай губерні» (1909), «Смаленскі абласны слоўнік» (1914) і інш., апублікаваныя пераважна ў часопісах «Этнографическое обозрение» і «Жи­вая старина». Прысвяціўшы жыццё навуковай дзейнасці, Д. ўвесь час адчуваў вялікія матэрыяльныя цяжкасці, шукаў работу, якая не перашкаджала б яго збіральніцкай і краязнаўчай дзейнасці. 3 1902 служыў інспектарам народных вучылішчаў Разанскай губ., з 1906 — інспектарам народных вучылішчаў у Смаленскай губ. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выкладаў гісторыю рускага тэатра і этнаграфіі ў Беларускім    народным    універсітэце

(Масква), Віцебскім інстытуце народ­ней асветы, Смаленскім аддзяленні Маскоўскеге археалегічнага інстытута. У пачетку мея 1920 пе деручэнні Аддзеле народнай адукацыі накіраваўся для збірання этнаграфічнага матэрыялу ў вёску. У ноч на 8 мая за 25 вёрст ад Смаленска Д. забіты бандытамі.

 

Літ.: Дмитриев В.В. В.Н.Доброволь­ский: (Краткий биогр. очерк). Смоленск, 1930; Бандарчык В.К. Гісторыя бела­рускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964.