ДАБРАВОЛЬСКІ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 506 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАБРАВОЛЬСКІ Іван

Вікенцьевіч (1780—90я гады—1851)

 

Скрыпач, дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог і музычны дзеяч. Выхадзец з Магілёўшчыны. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інструментальнай музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. Каля 1810 разам з капэлай пераехаў у Астрахань, дзе правёў больш за 30 гадоў. 3 пач. 1840х гадоў працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр, які выконваў творы кампазітараўкласікаў. У 1816— 18 ён выдаваў «Азиатский музыкаль­ный журнал». Тэта была першая ў Расіі спроба выкарыстання літаграфскага спосабу ў нотадрукаванні, а так­сама запісу, публікацыі і апрацоўкі з ужываннем прыёмаў еўрапейскай кампазітарскай тэхнікі музычнага фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа. У часопісе друкаваліся і інструментальныя п'есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Д. («Паланез» для скрыпкі і інш.).

 

Літ.: Коростин А.Ф. Начало лито­графии в России, 1816—1818. М., 1943. С. 73_77; К а пи лов А.Л. Скрипка бело­русская. Мн., 1982.