ГУРЫНОВІЧ Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 511 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГУРЫНОВІЧ Адам

Гіляры Калікставіч [ 13(25). 1.1869— 23.1(4.2). 1894]

 

Беларускі паэтдэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер. Паходзіў са шляхецкага роду татарскага паходжання (герб «Праўдзіц»), вядомага з 15—16 ст. Бацькі, Калікст Іасафатавіч і Элеанора з Сяняўскіх (з гетманскага роду), мелі некалькі дробных фальваркаў. Спачатку сям'я жыла ў Кавалях (цяпер Кавалькі Мядзельскага раёна), пасажным фальварку маці, дзе нарадзіліся Адам і яго старэйшы брат Юзаф. Потым пераехалі ў Крыстынопаль, які быў супольнай уласнасцю Калікста Іасафатавіча і яго брата Абдона. Тут нарадзіліся браты і сёстры Адама. Бацька памёр рана, пакінуўшы маладую ўдаву з шасцю дзецьмі. Вырашана было даць Юзафу вайсковую адукацыю, а Адаму і Яну — практычную (рэальнае вучылішча). Сям'я купіла ў

Вільні невялікі дом, з якім і звязана пара духоўнага станаўлення Г. Афіцыйныя поспехі яго ў час вучобы ў Віленскім рэальным вучылішчы (1879—87, уключаючы гадавую спецыялізацыю на механікатэхнічным аддзяленні дадатковага класа) былі сярэднія, але ўжо тады ён пачаў цікавіцца беларускім фальклорам, пытаннямі грамадскага жыцця, рабіць літаратурныя спробы. У 1887 Г. пас­тушу у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут і, як і іншыя калегіразначынцы, упарта пераадольваў матэрыяльныя цяжкасці. Але захварэў на тыф і ў студзені 1888 быў вымушаны часова звольніцца з інстытута і вярнуцца

на радзіму. Увосень 1888 зноў паступіў на 1ы курс. У студэнцкія гады шмат займаўся літаратурай, напісаў свае лепшыя творы. Захапляўся і тэхнічнымі навукамі. Паводле ўспамінаў блізкіх, спецыяльна займаўся паляпшэннем паравозаў і ў гэтым пытанні меў быць, як кажуць, на дарозе да важных і цікавых вынаходак. Адначасова штудзіраваў працы беларускіх фалькларыстаў І.Насовіча, П.Шэйна, на канікулах папаўняў у ваколіцах Крыстынопаля свае фальклорнаэтнаграфічныя зборы. У 1890 ён даслаў узоры сваіх запісаў у Варшаву Я.Карловічу, які быў амаль суседам па Вішневе, і прасіў у яго парады па фальклорнаэтнаграфічнай працы. Карловіч у сваю чаргу адаслаў матэрыялы Г. ў Кракаўскую акадэмію навук, дзе яны былі надрукаваны ў 1893 у часопісе «2Ы<4г ^гасіото^сі йо апігороіодіі кга]олуер («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі») і выдадзены асобна. У той жа час Г. напружана працаваў над пытаннямі грамадскага жыцця, вывучаў перадавую філасофскую літаратуру, у т.л. марксісцкую. Ен прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху, у студэнцкім «Гуртку моладзі польскалітоўскабеларускай і маларускай», які ўтварыўся ў 1889 і хутка эвалюцыяніраваў ад зямляцкай арганізацыі культурнаасветнага характеру ў бок падпольнай антыўрадавай арганізацыі, цесна звязанай з іншымі рэвалюцый­ным! арганізацыямі Пецярбурга, сярод якіх былі і групы першых расійскіх марксістаў (у іх складзе блізкія сваякі Ф.Багушэвіча муж і жонка Г. і Ю.Ра­дзевічы). Блізкімі таварышамі Г. па падпольнай рабоце былі Ю.Бурачэўскі, К.Акуліч і І.Непакайчыцкі. Як адзін з кіраўнікоў гуртка ён у лісце да сяброўкі С.Пяткевіч у Цюрых (1892) прасіў арганізаваць дастаўку для гурт­ка вялікай парты і рэвалюцыйнай літаратуры на беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай мовах, прац Марк­са, Энгельса, Пляханава, Ласаля, Лібкнехта. Пісьмо было перахоплена паліцыяй, якая пачала сачыць за чле­нам! гуртка. У 1893 Г. быў арыштаваны ў сваім доме ў Вільні, дзе пры вббыску знайшлі нямала забароненай літаратуры. Яго даставілі спачатку ў Віленскую цытадэль, потым неадкладна адправілі пад вартай у Пецярбург, дзе трымалі ў доме папярэдняга зняволення, а па некаторых звестках у Петрапаўлаўскай крэпасці. У тым жа го дзе ён выпушчаны зза хваробы і высланы пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе неўзабаве памёр ад чорнай воспы.

Як беларускі дзеяч і паэт Г. сфарміраваўся пад уплывам народніцкага «Гомана» і творчасці Ф.Багушэвіча. Пэўны ўплыў на яго мелі таксама традыцыі паўстання 1863, ідэі К.Каліноўстга (сярод забраных паліцыяй папер былі нататкі, звязаныя з паўстаннем 1863). Пад уздзеяннем марксісцкай тэорыі ў поглядах Г. знайшлі далейшае развіццё рэвалюцыйнадэмакратычныя, народніцкія ідэі. У гісторыю роднай літаратуры Г. увайшоў як паэтрэвалюцыянер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі і самаўладствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабо­чей тэмы. Ён адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай паэзіі. Плённай была таксама спроба пісьменніка ў перакладах з польскіх, рускіх, украінскіх твораў. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, I.Крылова, М.Някрасава, А.Талстога, А.Мгцкеві'ча, Э.Ажэшкі', Я.Каспровіча, I.Франко. Значная частка творчай спадчыны Г. загінула. Частка рукапісаў і пісьмаў зберагаецца ў Центральным дзяржаўным архівемузеі літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь і рукапісным аддзеле бібліятэкі АН Літвы.

 

Тв.: У кн.: Беларускія пісьменнікі дру­гой паловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956; Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.

Літ.: Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920. С. 101; Шу­тов і ч Я. А дам Гурыновіч: Паводле ста­рых і новых архіўных матэрыялаў // По­лымя. 1966. № 11; Гілевіч Н. 3 клопатам пра песні народа. Мн., 1970. С. 88—89; Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурнаграмадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX—пачатак XX ст.). Мн., 1971; Л о й к а А. Псторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. 2 выд. Ч. 1. Мн., 1989. Г.В.Кісялёў.