ГУРСКІ (Gorsкі) Валяр'ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 560 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГУРСКІ (Gorsкі) Валяр'ян

(1790—1874)

Педагог, механік. Нарадзіўся ў наваколлі Гродна. Скончыў павятовую школу ў Навагрудку, пасля вучыўся на фізікаматэматычным факультэце ў Віленскім універсітэце, дзе ў 1816 абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі. Для ўдасканалення ведаў за кошт універсітэта накіраваны за мяжу. На працягу 4 гадоў быў у Германіі, Галанды! і Англіі; у Францыі праслухаў курс лекцый у Політэхнічнай школе і на іншых спецыяльных курсах. Пасля вяртання зза мяжы ў 1821 выкладаў у Віленскім універсітэце практычную механіку, а таксама навукі па будаўніцтве дарог, мастоў і каналаў. Сярод яго вучняў быў І.Дамейка. Шмат сіл Г. аддаў рабоце кабінета механікі, якім кіраваў да закрыцця універсітэта. У 1821 ён заклаў у Вільні бульвар над ракой Вілейка каля Бекішавай гары. У 1823 па даручэнні ўлад выконваў механічныя і гідралагічныя работы ў Пецярбургу і яго наваколлі. У 1829 збудаваў на рацэ Вілейцы вісячы мост на ланцугах. Пасля закрыцця універсітэта пераехаў у 1832 у Варшаву, дзе атрымаў пасаду ў тэхнічным аддзеле ўрадавай камісіі. Быў членам будаўнічага савета, членам камітэта па пабудове шпіталя, быў рэферэнтам статыстычнай службы. Пасля выслугі пенсіі ў 1850 пакінуў службу і вярнуўся ў Вільню, дзе меў багатую бібліятэку па гісторыі Віленскага універсітэта, якую ў свой час разам з домам атрымаў у спадчыну ад сваяка Палінскага. Шмат працаваў над кнігамі, займаўся бібліяграфіяй. Жыццё не пакінула яму дастаткова вольнага часу для літаратурнай працы, аднак ён змясціў некалькі артыкулаў у віленскіх перыяд^ычных выданнях.

 

Літ.: В і е 1 і ns к і Р. Uniwersytet Wilenski (1579—1831). Кrакow, 1899—1900. Т. 3. 5. 182—184.