ГРЫНЯВІЦКІ Ігнат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 527 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГРЫНЯВІЦКІ Ігнат

Яўхімавіч (1856—1.3.1881)

 

Рэвалюцыянернарадаволец. Нарадзіўся ў маёнтку Басін Бабруйскага павета ў сям'і дробнамаянтковых дваран. Студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875—80) удзельнічаў у польскалітоўскабеларускіх і рускіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. 3 1879 член партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў беларускай фракцыі,нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 у часопісе «Гомон» (№ 2). У 1880 з А.ІЖалябавым, С.Л.Пяроўскай і інш. ўвайшоў у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка А.С.Барэйшу. Уваходзіў у тру­пу, якая ўсю зіму 1880—81 сачыла за выездамі цара. 26.2.1881 на кватэры Г. адбыўся сход арганізатараў замаху на

Аляксандра II. Адзін з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. 1.3.1881 бомбай, якую кінуў Г., забіты цар Аляксандр II, а Г. смяротна паранены.

 

 

Літ.: Глинский Б.Б. Революционный период русской истории (1861—1881 гг.). Ч. 2. Спб., 1913; Хроника социалистиче­ского движения в России, 1878—1887: Официальный отчет. М, 1906.        М.В.Біч.