ГРЫГАРОВІЧ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 539 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГРЫГАРОВІЧ Іван

Іванавіч (26.8.1792—13.11.1852)

 

Беларускі гісторык, археограф i мовазнавец. Нарадзіўся ў г. Прапойску (цяпер Слаўгарад) Магілёўскай губ. ў сям'і праваслаўнага святара. Яго баць­ка выкладаў рыторыку ў Магілёўскай семінарыі, потым быў святаром у Рагачове, Прапойску, Гомелі. Маці — пляменніца беларускага архіепіскапа Т.Каніскага. Пачатковую адукацыю атрымаў ад бацькі, які асаблівую ўвагу звяртаў на грунтоўнае засваенне грэчаскай i лацінскай моў. У 1802 Г. пас­тушу у Магілёўскую духоўную семінарыю. Скончыўшы семінарыю ў 1811, працаваў выкладчыкам у Магілёўскім павятовым духоўным вучылішчы (да 1815). На здольнага да навукі юнака звярнуў увагу вядомы збіральнік старадрукаў i мецэнат навукі граф М.ГІ.Румянцаў i на свой кошт паслаў Г. для далейшай адукацыі ў Пецярбург. 3 1815 Г. — студэнт Пецярбургскай духоўнай акадэміі, дзе найлепшым чынам асвоіў гісторыю i філалогію. У час навучання выконваў даручэнні свайго апекуна:   адшукваў   у   бібліятэках   і архівах рэдкія творы і прапаноўваў іх на  выданне  ці  перавыданне,   збіраў патрэбныя для яго звесткі ў рукапісах, перакладаў з лацінскай і польскай моў архіўныя дакументы і лісты. Яго кандыдацкай дысертацыяй стала даследаванне   пра   наўгародскіх   пасаднікаў. Напісаў таксама гістарычныя даведкі пра   Васіля   Яраславіча,   князя   Бароўскага, св. Дзмітрыя Салунскага, пра НоўгарадСеверскі Праабражэнскі манастыр і інш. Закончыўшы ў 1819 акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, Г. вярнуўся ў Гомель і заняў месца бацькі — протаіерэя гомельскага кафедральнага сабора. У студзені 1820 ён пасвечаны ў святары, уведзены ў сан протаіерэя гомельскай царквы, адначасова   прызначаны   рэктарам   гомельскіх павятовага і прыходскага вучылішчаў, цэнзарам пропаведзяў Го­мельскага духоўнага праўлення.  Пры куратарстве Румянцава дысертацыя Г. ў 1821 была надрукавана ў Маскве пад назвай «Гістарычны і храналагічны вопыт аб Пасадніках Наўгародскіх.  Са старажытных   рускіх   летапісаў».   У 1824 ён напісаў свой  значны  гістарычны твор «Беларуская іерархія»  і накіраваў яго для ўхвалення ў Сінод, дзе ён праляжаў 170 гадоў (выдадзены ў Мінску ў перакладзе на беларускую мову ў 1992). Г. адшукваў і збіраў так­сама  дакументы,   якія  адлюстроўвалі палітычнае   і   сацыяльнаэканамічнае жыццё Беларусі. 3 такіх матэрыялаў і склаўся першы ў беларускай навуцы археаграфічны     зборнік    «Беларускі архіў старажытных грамат» (1824), у прадмове да якога аўтар падкрэсліваў, што   гэтыя   дакументы   «з'яўляюцца крыніцай да гісторыі  Беларусі,  царкоўнай і грамадзянскай, і ў гэтых адносінах змяшчаюць у сабе шмат вартага і цікавага». У Гомелі Г. зрабіў некалькі    навуковых   апісанняў   рукапісных  кніг  з  бібліятэкі  Румянцава: Дабрылава евангелля 1164 г., Кормчай кнігі   і   служэбніка   14   ст.,   Лаўрышаўскага евангелля 13 ст. (зараз гэтыя рукапісныя  кнігі  захоўваюцца  ў Расійскай бібліятэцы ў Маскве).

У 1829 Г. пераведзены ў Віцебск, дзе прызначаны рэктарам павятовага і прыходскага вучылішчаў, цэнзарам казанняў, настаўнікам гімназіі. Тут ім зроблена   першая   спроба   навуковага апісання СпасаЕфрасіннеўскай царк­вы ў Полацку («Весткі пра старажытны храм Хрыста Збавіцеля, пабудаваны ў 12 ст. прападобнай Ефрасінняй паблізу Полацка»).

3 1831 жыў і працаваў у Пецярбургу. Тут ён прадоўжыў працу над 2й часткай «Беларускага архіва стара­жытных грамат», у 1834 выдаў кнігу «Перапіска пап з расійскімі гасударамі...», у якой сабраны дакументы знешнепалітычнага характеру. Ен падрыхтаваў, напісаў прадмову і выдаў у 1835 творы беларускага архіепіскапа Каніскага, заўважаныя А.С.Пушкіным: «...І.Грыгаровіч, выдаўшы сачыненне вялікага архіепіскапа Беларусі, зрабіў грамадству важную паслугу». У 1837 Г. прынялі ў члены археаграфічнай камісіі, а ў 1838 прызначылі галоўным рэдактарам актаў камісіі. У выніку яго нястомнай працы выйшлі ў свет 4 тамы «Актаў, якія адносяцца да Заходняй Расіі» (т. 1—5, 1846—53). У 1847 Г. распачаў працу над «Слоўнікам заходнярускіх гаворак». Свой падыход да гэтай грунтоўнай працы ён сфармуляваў наступным чынам: «Складальнік слоўніка, як праўдзівы летапісец, павінен запісаць усе словы, якія ўжывае народ у сваім хатнім побыце, у служэнні і ў сваіх малітвах да Бога і ў сваіх законах. Слоўнік ёсць летапіс мовы, і ў гэты летапіс павінны быць унесены ўсе факты, якія былі і ёсць». На жаль, закончыць працу над слоўнікам Г. не ўдалося. Захаваліся рукапісы на літары А, Б, В. Пра сэнс сваёй навуковай дзейнасці Г. пісаў брату Васілю: «... і наша Беларусь не зусім знікне з твару Зямлі, але хай ведае свет, што былі часы, калі яна была болып слаўная і дабрачынная, чым за­раз». Дзеці ж напісалі на яго надмагіллі: «Мне здаецца, што недарэмна пражыў».

Архіў Г. захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архівемузеі літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь.

 

Літ.: У л а щ и к Н.Н. Очерки по архе­ографии и источниковедению истории Бе­лоруссии феодального периода. М., 1973. С. 16—40; Г у л і ц к і М.Ф. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі (XIX— пачатак XX ст.). Мн., 1978. С. 27—35; С у д н і к М. Збіральнік беларускіх старажытнасцяў // Беларусь. 1945. № 11 — 12.

І.П.Хаўратовіч.