ГРАБНІЦКІ (Дактаровіч) Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 547 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГРАБНІЦКІ (Дактаровіч) Адам

Станіслававіч [25.12.1857(6.1.1858)— 13.10.1941]

 

Памолаг (вучоны ў галіне садоўніцтва). Нарадзіўся ў маёнтку Цётшы Лепельскага пав. Віцебскай губ. У 1883 скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу, у якім з 1883 па 1922 выкладаў садоўніцтва i агародніцтва, прафесар. У 1890—1904 каля мяст. Дукшты (цяпер Дукштас, Літва) заснаваў памалагічны сад, які назваў Раем. У ім было 1197 сартоў пладовых дрэў. Збіраў пладовыя дрэвы, даследаваў ix плоданашэнне, марозаўстойлівасць, урадлівасць. У 1903—06 рэдагаваў дапаможнік па памалогіі «Атлас пладоў» (в. 1—4), у якім апісаў пладовыя дрэвы, пашыраныя ў Расіі, у т.л. на Беларусі i ў Літве. Вылучаў новыя віды народнай селекцыі. Асноўныя працы прысвечаны сортавылучэнню i апыленню пла­довых культур. Удзельнічаў у стварэнні Поўнай энцыклапедыі рускай сельскай гаспадаркі. У мястэчку Дукш­тас Г. пастаўлены помнік.

Тв.: Плодывеликаны и их выращивание. П., 1915; Уход за плодовым садом. 7 изд. М.; Л.. 1931.