ГОРСКІ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 531 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГОРСКІ Станіслаў

(6.5.1802—3.5.1864)

Прыродазнавец, медык, педагог. На­радзіўся ў в. Дворац Кобрынскага павета. Сярэднюю адукацыю атрымаў у навучальных установах Гродна i Свіслачы (1814—20). У Віленскім універсітэце напачатку вывучаў прыродазнаўчыя навукі (вучань С.Б.Юндзіла), потым медыцыну (1820—25) са спецыялізацыяй у фармацыі i фармакалогіі. Пасля заканчэння універсітэта атрымаў дыплом лекара I ступені. 3 1830 кіраўнік батанічнага саду пры Віленскім універсітэце. Пасля закрыцця універсітэта (1831) выкладаў батаніку, фармацыю i фармакалогію ў Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. У 1840 напярэдадні закрыцця акадэміі выехаў за мяжу, дзе паглыблена вывучаў батаніку i энтамалогію. Пасля вяртання на радзіму ў 1842 пэўны час працаваў у Паставах у арнітолага К.Тызенгаўза. 3 1847 зноў за мяжой, працаваў у музеях i бібліятэках Берліна. 3 1851 жыў у маёнтку А.Кубліцкага ў Свянцянскім павеце, дзе займаўся батанікай i энтамалогіяй, бясплатна лячыў мясцовых жыхароў. Па падазрэнні ў спачуванні нацыянальнавызваленчаму руху ў 1863 высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам.

Г. вывучаў мясцовую флору i энтамалогію. Адзін з першых апісаў расліннасць Белавежскай пушчы ў 1826. Яго асабліва цікавіла, чым корміцца зубр. Гэтыя матэрыялы выкарыстаў у 1830 Э.Эйхвальд у працах па гісторыі прыроды Літвы, Валыні i Падолля. Асноўным яго клопатам было падтрыманне ў добрым стане i развіццё батанічнага саду ў Вільні. У сваіх публікацыях Г. апісваў многія батанічныя сады Заходняй Еўропы. Ён выступаў за цесныя сувязі з заходнееўрапейскай навукай, забяспечваў гербарыямі i ўзорамі расліннасці Беларусі i Літвы вучоныхпрыродазнаўцаў Ве­ны, Неапаля, Палерма, Жэневы, Падуі, Фларэнцыі; падрыхтаваў для дрэздэнскага прафесара Л.Рэйхенвальда ўзоры флоры для яго працы «Германскі гербарый», перадаў гербарыі тутэйшай расліннасці музеям Берліна i Парыжа. Аўтар некалькіх дзесяткаў публікацый па батаніцы i энтамалогіі. Многія адкрытыя ім новыя віды раслін названы яго імем (напр. Copaifera Gorskiana i інш.).