ГОРСКІ Канстанцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 489 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГОРСКІ Канстанцін

Антоній (13.6.1859—31.5.1924)

 

Музыкант, кампазітар, педагог. Нарадзіўся ў г. Ліда. Яго брат Ян быў віяланчэлістам, сястра Ядвіга — піяністкай. Вучыўся ў музычным інстытуце ў Варшаве, потым удасканальваў ігру на скрыпцы ў Пецярбургу. Кампазіцыі вучыўся ў М.А.РымскагаКорсакава. Пецярбургскую кансерваторыю скончыў у 1881 з сярэбраным медалём. У 1885—87 выкладаў ігру на скрыпцы ў Пензе, Саратаве, Тыфлісе, Харкаве, выступаў таксама як саліст i дырыжор. У Тыфлісе быў пэўны час дырэктарам музычнай школы i мясцовай оперы. Там пазнаёміўся i блізка сышоўся з П.І.Чайкоўскім. У 1919 пераехаў у Варшаву, дзе перабіваўся ча­совым! заробкамі (іграў на скрыпцы ў кінатэатрах). У 1922 атрымаў месца канцэртмайстра ў Пазнанскай оперы. Памёр у Познані.

Аўтар 5 скрыпічных канцэртаў, мазуркі, паланеза, 12 песень на словы М.Канапніцкай, У.Сыракомлі i Дубіцкага (выд. ў 1914), фантазіі для аргана, літургічных песень, сімфанічных паэм «На Алімпе» (пад уплы­вай творчасці Г.Сянькевіча), «Зачараванае кола», оперы «За хлебам» (на тэмы Сянькевіча) i інш.