ГОЛЬЦМІЛЕР Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 500 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГОЛЬЦМІЛЕР Іван

Іванавіч (9.12.1842—17.8.1871)

 

Рускі паэт і тэатральны рэцэнзент, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860х гадоў. Нарадзіўся ў сям'і чыноўніка ў г. Іванішкелі (Літва). Потым сям'я пе­реехала ў Мінск. Ліберальна настрое­ны бацька садзейнічаў выхаванню ў сына цягі да перадавых ідэй эпохі. Скончыў Мінскую гімназію. У 1860 паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным гуртку П.Р.Заічнеўскага, быў членам цэнтральнага рэвалюцыйнага камітэта, ад імя якога была надрукавана пракламацыя «Маладая Расія», што заклікала да звяржэння манархіі, знішчэння сям'і Раманавых. У ёй адзначалася, што рэвалюцыю павінны здзейсніць інтэлігенцыя і войска. Новая дзяржаўная пабудова меркавалася як федэратыўная рэспубліка — саюз абласцей, што складаліся б з земляробскіх самакіроўчых абшчын. Абвяшчалася права, ўсіх народаў на самавызначэнне і незалежнасць Польшчы ад Расіі. 26.8.1861 арыштаваны як удзельнік гуртка. Умела адмаўляў свой удзел у рэвалюцыйнай рабоце і пасля 2 гадоў знаходжання ў турме быў асуджаны да 3месячнага зняволення ва ўціхамірвальным доме. У ліпені 1863 вярнуўся да бацькі ў Мінск, адкуль

быў высланы пад нагляд паліцыі ў г. Корсунь Самарскай губ. У 1865 па хадайніцтве бацькі залічаны ў Адэскі універсітэт, але ў 1866 выключаны і высланы з Адэсы. Праследаванне паліцыі, хвароба і нястача падштурхнулі Г.М. да спробы самагубства. Памёр ад сухотаў на 29м годзе жыцця.

Г.М. друкаваўся ў «Современнике» (1863—65), «Отечественных записках» (1868—69), а таксама ў часопісах «Рус­ское слово», «Вестник Европы», «Мод­ный магазин». М.А.Някрасаў спрабаваў выдаць яго вершы, але сустрэў рашучае процідзеянне цэнзуры (выдадзены толькі ў 1930). У вершах Г.М. гучаў голас разначынцарэвалюцыянера, мо­ладзь спявала яго песню «Слухай». У сваей лірыцы Г.М. прытрымліваўся лепшых узораў рэвалюцыйнадэмакратычнай паэзіі Някрасава i паэтаў яго школы, некаторыя вершы напісаны пад прамым уздзеяннем традыцый Някрасава. Уся лірыка Г.М. дэмакратычная i рэвалюцыйная. Паэт услаўляў розум, апяваў суровамужны патрыятызм, клікаў моладзь да рашучай барацьбы: «Труд, борьба — это наше призванье, и мы сильны для будущих битв» (верш «Бацькам»). Як перакладчык Г.М. цікавіўся творамі з рэвалюцыйнымі матывамі. Пераклады з Гейнэ, Барб'е, Байрана i інш. друкаваў з 1863.

 

Літ.: Козьмин Б., Лелевич Г. Поэтреволюционер И.И.ГольцМиллер. М.. 1930. Г.А.Маслыка.