ГЛУШНЕВІЧ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 497 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГЛУШНЕВІЧ

Міхаіл Восіпавіч (1797—9.7.1862)

 

Астраном. Нарадзіўся ў Мінску. Навучаўся ў Мінскай гімназіі і Віленскім універсітэце. Магістр філасофіі (1819). Працаваў памочнікам дырэктара Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Удзельнічаў ва ўсіх астранамічных і метэаралагічных даследаваннях і назіраннях, што праводзіліся ў абсерваторыі. У 1826 Г. разам з дырэктарам П.Славінскім ажыццявілі астранамічныя назіранні для Літоўскага градуснага вымярэння, якое пазней увайшло ў склад вымярэння 25градуснай дугі мерыдыяна ад Ледавітага акіяна да Дуная. Гэтыя і зробленыя пазней астранамічныя назіранні і вымярэнні Г. былі станоўча ацэнены вядомым рускім астраномам В.Я.Струве. У 1843 Г. прызначаны в.а. дырэктара Віленскай абсерваторыі, дзе ён працягваў апра­цоўку назіранняў папярэдніх гадоў і на асабістыя сродкі друкаваў іх вынікі (пераважна на нямецкай мове). У 1848 пайшоў у адстаўку ў чыне тытулярнага саветніка. Памёр у Вільні.